Музей валуноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей валуноў
Заснаваны 1985
Падпарадкаванасць Адміністрацыя Першамайскага раёна г. Мінска
Месцазнаходжанне Беларусь, Мінск
Агульная плошча 72259 м²
Адкрыты так
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей валуноў — парк-музей камянёў ва Уруччы. Створаны ў 1985 годзе.

Агульны прынцып пабудовы Парку камянёў з усімі аддзеламі.

Валунамі выкладзена карта Беларусі. На ёй наваламі камянёў паказаны населеныя пункты, а таксама рэчкі, азёры, узвышшы. У музеі сабрана болей за 2134 камянеў з усёй краіны.

Тут знаходзяцца знакамітыя «Барысавы камяні», на якіх высечаныя шасціканцовыя крыжы і надпісы. «Крыж Стэфана Баторыя», каля якога, паводле падання, абедаў кароль падчас паходу на ўсход. Сюды таксама прывезены валун «Дзед», які да канца XIX стагоддзя знаходзіўся блізка цяперашняга цэнтру Мінска на меркаваным старажытным паганскім капішчы.

Стваральнікі музея[правіць | правіць зыходнік]

Ініцыятыўная група (першыя энтузіясты) па даследаваннях валуннага матэрыялу ў Беларусі:[1]

Група пошуку, абследавання і дастаўкі валуноў з найбольш характэрных раёнаў іх размяшчэння на пляцоўку музея:[1]

Распрацоўшчык эксперыментальнай базы — Інстытут Белдзяржпраект[1]

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Ледавіковыя валуны Беларусі / АН Беларусі, Інстытут геалёгіі, геахіміі й геафізыкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 4-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]