Перайсці да зместу

Сем камянёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сем камянёў
Выданне
Жанр казка і фэнтэзі
Аўтар Аляксей Георгіевіч Шэін
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 2015
Выдавецтва Пазітыў-цэнтр
Колькасць старонак 416
Афармленне Раман Сустаў
Электронная версія
ISBN 978-985-6983-53-8

«Сем камянёў» — кніга беларускага аўтара Аляксея Шэіна. Жанр — мастацкая проза, фэнтэзі. Выдадзена ў 2015 годзе выдавецтвам «Пазітыў-цэнтр».

Галоўны герой кнігі, хлопец па імі Ясь, апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі. Ён імкнецца разгадаць загадку крышталёў, тайна якіх схавана ў вяках, для выратавання жыцця сваёй сяброўкі. Пра прыход героя, якім акажацца сам Ясь, гаворыцца ў старажытных летапісах, якія называюць яго «Дастойным». Толькі ён адзін зможа раскрыць таямніцу Сямі Камянёў[1].

У чароўнай краіне Эферыі хлопцу Ясю даводзіцца змагацца за жыццё сваёй невылечна хворай сяброўкі Міркі. Выпадкова хлопец чуе, што ў гэтай краіне калісьці была крыніца жывой вады. Але, каб яе адшукаць, трэба спачатку знайсці сем камянёў, якія і падкажуць, дзе схаваная гэта крыніца.

Сама ж краіна знаходзіцца пад прыгнётам самазванца, які захапіў уладу і несправядліва кіруе народам. І паралельна галоўны герой змагаецца і за вяртанне свабоды краіне Эферыі[2].

  • Першы дзень
  • Другі дзень
  • Трэці дзень
  • Чацвёрты дзень
  • Пяты дзень
  • Шосты дзень
  • Сёмы дзень

Літаратурны крытык Ганна Янкута пісала пра кнігу: «Гэта раман пра цуды, якія, хоць і здараюцца ў дзівосным свеце, закліканыя падкрэсліць, што ў цудзе няма нічога надзвычайнага. А яшчэ — пра прыгоды, перажыць якія таемна марыць ці не кожны захоплены чытач. Падазраю, што ад узросту гэта не залежыць».

На думку журналісткі і адной з аўтарак праекту Velvet.by Ганны Севярынец: «Раман — вельмі цікавы. Неспрактыкаваны чытач знойдзе ў ім асаблівы свет, захапляльны сюжэт і цікавых герояў, спрактыкаваны — выявіць глыбокую хрысціянскую падаплёку. Сем частак рамана, сем цудоўных камянёў, сем дзён стварэння свету, персанажы, у якіх так раптоўна адгадваюцца героі, вядомыя нам паводле зусім іншых гісторыяў… Па-мойму, у беларускай літаратуры нічога падобнага пакуль яшчэ не было. Зусім. І вось з’яўляецца»[1].

  • 2017 год — кніга адзначана Еўрапейскім таварыствам навуковай фантастыкі як лепшы літаратурны дэбют. Прэмія штогод уручаецца прадстаўнікамі Таварыства на Eurocon — еўрапейскім кангрэсе навуковай фантастыкі, які ў 2017 годзе прайшоў у нямецкім Дортмундзе[3][4].
  • 2016 год — намінавана на літаратурную Прэмію Цёткі ў катэгорыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў»[5].
  • 2016 год — намінавана на літаратурную Прэмію Ежы Гедройця[6].
  • 2016 год — намінавана на літаратурную прэмію «Кніга году»[крыніца?].
  1. а б Шэін Аляксей. Сем камянёў (недаступная спасылка). Prastora.by. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2015.
  2. Аляксей Шэін кінуў выклік Толкіену і Льюісу — напісаў першае беларускае фэнтэзі . Радыё Свабода (18 красавіка 2015).
  3. Аляксей Шэін атрымаў міжнародную прэмію за кнігу фэнтэзі . Новы Час (21 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2021.
  4. Мартинович Денис. Один из основателей "Молодого фронта" отмечен международной премией за первое белорусское фэнтези (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (21 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021.
  5. Названы поўны спіс Літаратурнай прэміі Цёткі . Наша Ніва (9 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2025.
  6. 29 книг номинировано на V литературную премию имени Ежи Гедройца (руск.). Naviny.by (28 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2016. Праверана 2 мая 2025.