Перайсці да зместу

Аляксей Георгіевіч Шэін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксей Шэін)
Аляксей Георгіевіч Шэін
Род дзейнасці палітык, журналіст, пісьменнік
Дата нараджэння 13 ліпеня 1976(1976-07-13) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі

Аляксей Шэін (13 ліпеня 1976, Мінск) — беларускі пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч.

Скончыў школу з мастацкім ухілам (Гродна), філалагічны факультэт БДУ[1].

Навучаўся ў магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс, Літва), у Haggai Institute (Hawaii, USA)[1].

Прайшоў праграму абмена для прафесіяналаў Community Connections па тэме культуры ў Паўночнай Караліне (ЗША)[крыніца?].

Скончыў «Сцэнарную майстэрню Аляксандра Малчанава» (Масква)[крыніца?].

З’яўляецца арганізатарам курсаў беларускай мовы «Моваведа»[1].

Адзін з заснавальнікаў Маладога Фронту. У 2000—2004 гадах з’яўляўся намеснікам старшыні МФ[2].

У 2005—2006 — прэсавы сакратар, затым — спіч-райтар кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча. З’яўляўся ініцыятарам правядзення кампаніі «За свабоду сумлення» (падчас кампаніі было сабрана больш за 50 000 подпісаў жыхароў Беларусі за змены ў рэлігійнае заканадаўства). Быў сустаршынёй аргкамітэту «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі»[2].

У 2015 годзе выйшаў яго дэбютны раман «Сем камянёў», які атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў[3] і прэмію Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі[ru][⇨].

  • 2014 год — пераможца літаратурнага конкурсу нон-фікшн літаратуры «Экслібрыс», які праводзіўся Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Членам міжнароднага журы конкурсу была таксама Святлана Алексіевіч (лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года)[1].
  • 2015 год — прэмія «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» ў намінацыі «Грамадскі лідар года», як вядучы курсаў «Моваведа». Прэмія ўручаецца Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў[3].
  • 2017 год — узнагароджаны дыпломам «Пяцёрка лепшых беларускіх аўтараў» (штогадовая ўзнагарода Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска)[4].
  • 2017 год — адзначаны Еўрапейскім таварыствам навуковай фантастыкі за лепшы літаратурны дэбют, за кнігу «Сем камянёў». Прэмія штогод уручаецца прадстаўнікамі Таварыства на «Eўраконе[ru]» — еўрапейскім кангрэсе навуковай фантастыкі, які ў 2017 годзе прайшоў у нямецкім Дортмундзе[5].

Зноскі

  1. а б в г Шэін Аляксей. Сем камянёў . Prastora.by. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2016. Праверана 3 ліпеня 2015.
  2. а б Анкета Свабоды. Аляксей Шэін. Радыё «Свабода» (19 лютага 2010). Праверана 3 ліпеня 2015.
  3. а б Шэін Аляксей. Сем камянёў (недаступная спасылка). Prastora.by. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2015.
  4. Аляксей Шэін . www.facebook.com. Беларускі ПЭН (28 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2025. Праверана 6 мая 2025.
  5. Аляксей Шэін атрымаў міжнародную прэмію за кнігу фэнтэзі . Новы Час (21 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2021.