Станіслаў Пятровіч Шушкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Пятровіч Шушкевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 6 (19) лютага 1908
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1 лютага 1991(1991-02-01) (82 гады)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Жонка: Гелена Раманоўская
Дзеці: Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, пісьменнік, празаік
Валодае мовамі: руская і беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Станіслаў Пятровіч Шушке́віч (6 (19) лютага 1908, в. Бакінава, Мінскі павет, цяпер Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — 1 лютага 1991, Мінск, Псеўданімы: Янка Бор; Саўка Койданаўскі; Вільгельм Эрнест; крыптанімы: С. Ш.; Стах Ш.; С. Ш. и В. М.В. Мараковым); С.Ш-ч; Шуш; В. Э.; Э—ст; В.Эрн) — беларускі савецкі паэт, празаік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і беззямельнага селяніна. У 1924—1926 вучыўся ў 11-й сямігадовай школе Мінска. У 1926 паступіў у МБПТ; стаў членам літаб'яднання «Маладняк», БелАПП. У 1928—1930 працаваў у Кніжнай палаце і Дзяржаўнай бібліятэцы БССР; у 1930—1931 загадваў бібліятэкай Навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі; у 1934—1935 працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», «Калгаснік Беларусі», у 1935—1936 — газеты «Звязда». Адначасова вучыўся на крытыка-творчым аддзяленні літаратурнага факультэта МВПІ, які скончыў у 1934. Член СП БССР з 1934. Арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Сляпянская, д. 29, кв. 1. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 5.10.1937 за «прыналежнасць да контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Падчас арышту быў жанаты, гадаваў дзіця, працаваў супрацоўнікам аддзела культуры газеты «Звязда». У 1937—1946 гадах знаходзіўся ў лагеры і ссылцы ў Кемераўскай вобласці. Працаваў шахцёрам, цесляром, бухгалтарам у лагеры МУС Кемераўскай вобласці, пасля вызвалення (1944) — вольнанаёмным бухгалтарам саўгаса. У 1946 годзе вярнуўся на Радзіму; працаваў настаўнікам СШ у Данілавічах Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Паўторна арыштаваны 22.8.1949 і 10.12.1949 асобай нарадай МДБ СССР асу­джаны да высылкі ў Краснаярскі край, дзе С. П. Шушкевіч працаваў лесарубам, у геалагічных партыях і экспедыцыях. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Вярнуўся ў Мінск у 1956. У 1956—1958 працаваў у газеце «Мінская праўда», у 1958—1970 быў загадчыкам аддзела пісем газеты «Літаратура і мастацтва». З 1970 на пенсіі. Канчаткова рэабілітаваны па абедзвюх справах 26.9.1975. Асабовая справа С. П. Шушкевіча № 9935-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Пахаваны ў в. Шчытомірычы Мінскага раёна.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў вершам у студз. 1924 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Вершы» (1934), «Дарогаю вясны» (1959), «Услед за марамі» (1961), «Навальніца» (1966), «Сябрам» (1972), «Дарога ў залатую восень» (1983), «Рэха маладосці» (1984), «Сонца над маім асеннім садам» (1987), кнігі ўспамінаў «Вяртанне ў маладосць: Успаміны і нататкі» (Мінск, 1968; у т.л. успаміны пра беларускіх пісьменнікаў), зборніка сатыры і гумару «Грушы на вярбе» (1969), кніжак вершаў, апавяданняў і казак для дзяцей «Звярыны баль» (1936), «Лясная калыханка» (1958), «Сарочы церамок» (1959), «Мы на змену ідзём» (1961), «Гара Марата Казея» (1963), «Будзільнік» (1966), «Апавяданні пра Марата Казея» (1968, 1988), «Вясёлыя дзятлікі» (1970), «Колькі кіпцікаў у кошкі» (1972), «Дванаццаць пасланцоў» (1973), «Барадаты камар» (1977), «Красавік» (1977), «Ліса з магнітафонам» (1979), «Казачны церам» (1983), «Едзе страшная Яга» (1985), «Казёл на верталёце» (1987). У 1978 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1988 г. — «Выбранае». Многія вершы С. П. Шушкевіча пакладзены на музыку.

Узнагароджаны медалямі. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1983).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Выбр. тв.: У 2 т. Мн., 1978;
  • Дарога ў залатую восень: Вершы. Мн., 1983;
  • Выбранае: Вершы. Мн., 1988.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]