Польская Вікіпедыя
Выгляд
польск.: Polskojęzyczna Wikipedia | |
|---|---|
| | |
| URL | pl.wikipedia.org (польск.) |
| Характар праекта | дабрачынны |
| Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
| Рэгістрацыя | неабавязковая |
| Мова | польская |
| Уладальнік | Wikimedia |
| Пачатак працы | 26 верасня 2001 |
| Колькасць артыкулаў | 1 677 357 |
| Колькасць выяў | 264 |
| Колькасць старонак | 3 963 992 |
| Колькасць правак | 78 064 943 |
| Зарэгістраваных удзельнікаў | 1 470 104 |
| Актыўных удзельнікаў | 11 842 |
| Адміністратараў | 96 |
| Глыбіня | 36,6 |
Польская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на польскай мове. Восьмы найбуйнейшы паводле колькасці артыкулаў раздзел і другі сярод славянскіх.
Развіваецца з верасня 2001 года, 2 верасня 2009 года налічвала больш за 631 000 артыкулаў.
Пераадолела рубеж у 100 000 артыкулаў у верасні 2005 года, 300 000 — у верасні 2006 года, 400 000 — 8 ліпеня 2007 года, 500 000 — 14 мая 2008 года[1].