Сетубал
Муніцыпалітэт
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сетубал (парт.: Setúbal; [sɨˈtubaɫ]) — горад і марскі порт у Партугаліі, цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта і акругі Сетубал. Колькасць насельніцтва — 89,3 тыс. жыхароў (горад), 120,1 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт). Горад і муніцыпалітэт уваходзяць у Лісабонскі рэгіён, у субрэгіёне Паўвостраў Сетубал, у агламерацыю Вялікі Лісабон. У гэтым горадзе нарадзіўся Жазэ Маўрынью.
Історія[правіць | правіць зыходнік]
Вядома, што Сетубал быў заснаваны фінікійцамі прыкладна ў 10 стагоддзі да н.э. і прысвечаны богу ўрадлівасці Ваалу (парт.: Baal). Быў важным марскім портам дзякуючы пастаўках солі, салёнай рыбы і харчовых прадуктаў. У сакавіку 1249 года горад быў перададзены Ордэну Сант’яга. Падчас землетрасення ў 1755 годзе горад панёс значныя страты — гістарычны цэнтр быў часткова разбураны. Статус горада атрымаў у 1860 годзе ў часы караля Дона Педру IV. З 1922 года становіцца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай акругі, а з 1975 года — цэнтрам епіскапата.
Цікавым фактам для Сетубала з’яўляецца тое, што пасля Рэвалюцыі гваздзікоў 1974 года тут заўсёды перамагае Камуністычная партыя Партугаліі (цяперашнім прэзідэнтам муніцыпальнай палаты Сетубал з’яўляецца камуністка Maria das Dores Meira).
Менавіта Сетубал з’яўляецца радзімай вядомага партугальскага трэнера Жазэ Маўрынью. З горадам таксама звязана жыццё вядомага партугальскага паэта Мануэла Бакажэ.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
1801 | 1849 | 1900 | 1930 | 1960 | 1981 | 1991 | 2001 | 2004 |
15442 | 15060 | 35990 | 50456 | 56344 | 98366 | 103634 | 113934 | 120117 |
Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сетубал
- Афіцыйны сайт муніцыпалітэта