Шматгадовая або двухгадовая травяністая расліна, 20-80 см вышынёй. Кветкі бледна-жоўтыя. Галоўкі пры кветках 2.5-3.5 см у дыяметры, пры пладах яйкападобныя, 2-3 см у дыяметры. Прыкаранёвае лісце чарашковае; хвосцік 1-5 см; ліставая пласцінка пёрыстараздзельная, 5-10 см, з 2-4 парамі сегментаў, або непадзельна. Ствалавое лісце 2-5-парнае, амаль без хвосцікаў або кароткачарашковае, ліставая пласцінка 4-10 см, пёрыстарассечаная або двойчы пёрыстарассечаная . Чашалісцікаў 5, карычнева-жоўтыя, ≈ 4 мм, шчаціністыя. Сямянкі жаўтлявыя, эліпсоідныя, ≈ 2.5 мм, шчацінне да 7 мм. 2n = 16[11].