Слоўта (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Слоўта
Каардынаты: 54°53′08″ пн. ш. 26°47′32″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Даўжыня 0,14 км
Шырыня 0,11 км
Плошча 0,01 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,38 км
Найбольшая глыбіня больш 5 м
Тып мінералізацыі сярэднемінералізаваны
Слоўта (Беларусь)
Слоўта
Слоўта
Слоўта (Мінская вобласць)
Слоўта
Слоўта

Сло́ўта, Бяздо́нніца, Во́ка — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Нарач. Знаходзіцца за 9 км на захад ад горада Мядзел, за 1,5 км на захад ад вёскі Пасынкі. Адносіцца да Нарачанскай групы азёр.

Плошча паверхні возера — 0,01 км². Даўжыня — 0,14 км, найбольшая шырыня — 0,11 км, даўжыня берагавой лініі — 0,38 км. Найбольшая глыбіня — больш за 5 м[1]. Возера слабапраточнае. Катлавіна рэшткавага тыпу. Берагі нізкія, забалочаныя. На паўднёвым усходзе ў возера Нарач выцякае ручай Слоўта. Вада возера — гідракарбанатна-кальцыевая, сярэднемінералізаваная. Трафічны статус вадаёма — пераходны тып паміж эўтрофным і дыстрофным.

Зноскі