Белае (возера, Мядзельскі раён)
| Белае | |
|---|---|
| Возера Белае | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 167,6 м |
| Даўжыня | 2,02 км |
| Шырыня | 1,44 км |
| Плошча | 1,95 км² |
| Аб’ём | 0,00571 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 6,02 км |
| Найбольшая глыбіня | 8,1 м |
| Сярэдняя глыбіня | 2,9 м |
| Гідралогія | |
| Тып мінералізацыі | сярэднемінералізаванае |
| Салёнасць | 0,03 ‰ |
| Празрыстасць | да 2,2 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 4,72 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Мінская вобласць |
Бе́лае, Бле́днае, Бля́да — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў 6 км на паўднёвы захад ад Мядзела, на поўдзень ад вёскі Гатавічы. Належыць да групы Нарачанскіх азёр[1]. З’яўляецца непраточным вадаёмам.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Бяссуфіксныя літоўскія гідронімы тыпу Blenda звязваюць з blandus "густы; пахмурны, цёмны"[2].
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Возера знаходзіцца ў басейне ракі Нарач, сярод лесу, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Плошча возера складае 1,95 км². Найбольшая глыбіня возера складае — 8,1 м. Даўжыня возера — 2,02 км, найбольшая шырыня — 1,44 км. Даўжыня берагавой лініі — 6,02 км. Аб’ём вады складае 5,71 млн м³, плошча вадазбору возера — 4,72 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 2 метраў, на паўднёвым захадзе — да 5 метраў, парослыя лесам. Берагі пясчаныя, у паўднёва-заходняй затоцы — сплавінныя. Мелкаводдзе возера шырокае, пясчанае. Дно глыбей за 3 метры сапрапелістае.
Трафічны статус вадаёма — слабаэвтрофны.
Возера зарастае да глыбіні 2 метраў. Шырыня паласы надводнай расліннасці мае шырыню да 180 метраў. На возеры адзначаліся гнездавання лебедзя-шыпуна, які з’яўляецца для Беларусі дастаткова рэдкім гнездавальным відам і занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
За 700 м на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняга берага Белага знаходзіцца невялічкае маладаследаванае возера з падобнай назвай — Блядка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Даведнік «Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка „Нарачанскі“»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 67.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 311. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8, 41. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Нарочанские озёра: Карта рыбака / Ред.: В. А. Змачинская, С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 5 000 экз. (руск.)
