Перайсці да зместу

Выдранік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выдранік
Морфаметрыя
Даўжыня 0,4 км
Шырыня 0,2 км
Плошча 0,07 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,06 км
Найбольшая глыбіня 3,4 м
Сярэдняя глыбіня 1,4 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі вельмі маламінералізаваная
Басейн
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Выдранік (Беларусь)
Выдранік
Выдранік
Выдранік (Мінская вобласць)
Выдранік
Выдранік
Map

Выдраніквозера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 9 км на паўднёвы захад ад горада Мядзел, за 5 км на паўночны ўсход ад вёскі Занарач.

Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка "Чарэмшыцы". Адносіцца да Нарачанскай групы азёр [1]. З'яўляецца сточным вадаёмам.

Плошча паверхні возера - 0,07 км². Даўжыня - 400 м, найбольшая шырыня - 200 м, даўжыня берагавой лініі - 1,06 км.
Катлавіна возера прадаўгаватай формы, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Водазбор вельмі забалочаны, пакрыты лесам. Берагі нізкія, парослыя хмызняком. Асаблівасці катлавіны і дна мала даследаваныя. З паўднёва-ўсходняй частцы возера выцякае ручай.

Вада возера - гідракарбанатна-кальцыевая, трафічны статус вадаёма - дыстрофны.

Возера месціцца ў запаветнай зоне, знаходжанне чалавека ў якой забаронена (акрамя навуковых даследаванняў)[2].

Зноскі

  • Нарочанские озёра: Карта рыбака / Ред.: В. А. Змачинская, С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 5 000 экз. (руск.)