Млынок (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Млынок
Морфаметрыя
Даўжыня 0,4 км
Шырыня 0,2 км
Плошча 0,07 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,1 км
Найбольшая глыбіня 2,6 м
Сярэдняя глыбіня 0,8 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі вельмі маламінералізаваная
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Млынок (Беларусь)
Млынок
Млынок
Млынок (Мінская вобласць)
Млынок
Млынок
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Млыно́к — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Нарач. Знаходзіцца за 7 км у паўднёва-заходнім напрамку ад горада Мядзел, за 4 км на паўднёвы захад ад вёскі Шыкавічы, паміж азёрамі Падшап’е і Градскае і прыкладна на аднолькавай адлегласці ад іх. Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Адносіцца да Нарачанскай групы азёр [1]'. Возера з’яўляецца непраточным.

Плошча паверхні возера — 0,07 км². Даўжыня — 0,4 км, найбольшая шырыня — 0,2 км, даўжыня берагавой лініі — 1,1 км.
Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень, прадаўгаватай формы, рэшткавага тыпу. Водазборная тэрыторыя забалочаная, пакрытыя лесам, узвышаная на захад і паўднёвы захад. Берагі нізкія, часткова балоцістыя, густа парослыя хмызняком. Прыбярэжная расліннасць не развітая. Асаблівасці катлавіны і дна мала даследаваныя.

Вада возера — гідракарбанатна-кальцыевая, трафічны статус вадаёма — дыстрофны.
Возера месціцца ў запаветнай зоне, знаходжанне чалавека ў якой забаронена (акрамя навуковых даследаванняў)[2]. Рыбная лоўля ў Млынцы строга забаронена.
На поўдзень ад возера знаходзіцца вялікае балота.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нарочанские озёра: Карта рыбака / Ред.: В. А. Змачинская, С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]