Шастакова (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Шастакова
Каардынаты: 54°50′24″ пн. ш. 26°55′08″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Даўжыня 0,2 км
Шырыня 0,16 км
Плошча 0,02 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,57 км
Тып мінералізацыі маламінералізаваны
Шастакова (Беларусь)
Шастакова
Шастакова
Шастакова (Мінская вобласць)
Шастакова
Шастакова

Шастако́ва — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Нарач. Знаходзіцца за 4,5 км на паўднёвы захад ад горада Мядзел, за 2 км на захад ад вёскі Шыкавічы, паміж азёрамі Мястра і Баторына. Адносіцца да Нарачанскай групы азёр.

Плошча паверхні возера — 0,02 км². Даўжыня — 0,20 км, найбольшая шырыня — 0,16 км, даўжыня берагавой лініі — 0,57 км[1]. Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Вадазбор забалочаны, пад лесам і хмызняком. Берагі невысокія, травяністыя. На захадзе выцякае ручай у возера Мястра. Вада возера — гідракарбанатна-кальцыевая, маламінералізаваная. Трафічны статус вадаёма — мезатрофны, з прыкметамі дыстрафіі.

Зноскі