Нарачанская група азёр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Нарачанская група азёр, у Мядзельскім раёне, у басейне ракі Нарач. Уключае 4 вялікіх возера: Нарач, Мястра, Баторына, Белае (Бледнае), якія злучаны паміж сабой кароткімі пратокамі (за выключэннем бяссцёкавага Белага возера) і маюць агульны сцёк у раку Нарач, а таксама 10 малых азёр, большасць якіх знаходзіцца на тэрыторыі гідралагічнага заказніка "Чарэмшыцы".

Агульная плошча Нарачанскіх азёр складае каля 100 км², аб′ём вады - 0,8 км³, плошча вадазбору - 279 км². Фарміраванне азёр звязана з этапамі адступання паазерскага ледавіка, калі вызваленыя ім участкі Нарачана-Вілейскай нізіны запоўніліся расталымі водамі і ўтварыўся азёрны басейн (узровень яго быў на 5—7 м вышэй сучаснага). 10—12 тыс. гадоў таму прыток ледавіковых водаў спыніўся, узровень басейна панізіўся і пачалі фарміравацца сучасныя азёры. Тыповыя прадстаўнікі іхтыяфауны — лешч, шчупак, акунь, плотка, лінь, судак; азёры зарыбляюцца вугром.

Маляўнічасць азёр, хваёвыя лясы па берагах, спрыяльныя кліматычныя ўмовы абумовілі стварэнне вакол азёр буйнога рэкрэацыйнага цэнтра з санаторыямі, дамамі адпачынку, тургасцініцамі, дзіцячымі аздараўленчымі лагерамі. На дзяржаўным узроўні прымаюцца меры па ахове ўнікальнага прыроднага азёрналандшафтнага комплексу.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.