Смарганец мяккі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Смарганец мяккі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Holcus mollis L., 1759


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41774
NCBI  376124
EOL  1114972
GRIN  t:19210
IPNI  123530-2
TPL  kew-419058

Смарганец мяккі[3][4] (Holcus mollis) — від кветкавых раслін роду Смарганец (Holcus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Смарганец мяккі, пажарніца палявая, смарганец[3][5][6].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая карэнішчавая травяністая расліна, 30—70 (110) см даўжынёй. Лісце 4—20 см даўжынёй і да 5 мм шырынёй, як і похвы голае або толькі ніжняе рассеяна-валасістае. Каласковыя лускі доўга завостраныя. Мяцёлка да 10 см даўжынёй. Асцюк верхняй тычынкавай кветкі трохі звілісты (не сагнуты кручком), на 1,5 мм перавышае каласковыя лускі. Пылавікоў 3; 1,6—2,7 мм даўжынёй[4][7].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы: Алжыр (пн.), Туніс, Мадэйра; натуралізаваны: ЗША, Аўстралія, Новая Зеландыя[8][7][9].

Ва Украіне расце ў лясах, сярод хмызнякоў, на лугах і маладых пакладах — у лясных раёнах Правабярэжжа, Валынскага лесастэпу і Карпатах, параўнальна часта[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 66. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 446. (руск.) (укр.)
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
  7. а б plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  8. bgbm.org. (англ.)
  9. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Бухарник мягкий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)