Перайсці да зместу

Смычкоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Смычкоўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Буда-Кашалёўскі раён
Уключаў 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Смычок
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 18 студзеня 1965

Смычко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Смычок.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Кленавіцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 18 студзеня 1965 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чабатовіцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: Гарадок, Дняпроўск, Камсамольск, Кленавіца, Крылоў, Лебедзеў, Лугавы, Першамайскі, Пралетарый, Пушкіна, Салаўёў і Смычок.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.