Крылоў (Буда-Кашалёўскі раён)
Пасёлак
Крылоў
|
Крыло́ў[1] (трансліт.: Kryloŭ, руск.: Крылов) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
У 24 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 72 км ад Гомеля.
Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 14 двароў, 5 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы). Да 18 студзеня 1965 года пасёлак уваходзіў у склад Смычкоўскага сельсавета[2].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць[правіць | правіць зыходнік]
- 2004 год — 13 гаспадарак, 22 жыхара.
Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]
- 1940 год — 19 двароў, 88 жыхароў.
- 2004 год — 13 гаспадарак, 22 жыхара.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх