Кленавіца (Буда-Кашалёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кленавіца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
32 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Кленавіца на карце Беларусі ±
Кленавіца (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Кленавіца (Буда-Кашалёўскі раён)
Кленавіца (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Кленавіца (Буда-Кашалёўскі раён)

Кленаві́ца[1] (трансліт.: Klienavica, руск.: Кленовица) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 22 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 49 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з крывалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя. Па рэвізіі 1858 года валоданне памешчыка Перасвет-Солтана. Па перапісу 1897 года знаходзілася школа граматы. Побач быў аднайменны фальварак. Працавалі сукнавальня, вінакурня, завод сухой апрацоўкі драўніны, хлебазапасны магазін, 2 ветракі, крупарушка. У 1909 годзе — 513 дзесяцін зямлі, у Недайскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У фальварку — 4300 дзесяцін зямлі, шкляное і вугальнае прадпрыемствы, млын.

У 1926 годзе працавалі паштовае аддзяленне, школа. У 1926—1927 гадах цэнтр Кленавіцкага сельсавета. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 71 двор, 64 жыхары вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы). Да 18 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Смычкоўскага сельсавета[2].

У 1987 годзе да вёскі далучаны пасёлак Пралетарый.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 19 гаспадарак, 32 жыхары.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1858 год — 15 двароў, 124 жыхары.
  • 1897 год — 34 двары, 258 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 49 двароў, 240 жыхароў; у фальварку — 12 двароў, 23 жыхары.
  • 1926 год — 61 двор, 325 жыхароў.
  • 1940 год — 75 двароў, 300 жыхароў.
  • 1959 год — 266 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 19 гаспадарак, 32 жыхары.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]