Гарадок (Буда-Кашалёўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пасёлак
Гарадок
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
6
Насельніцтва
12 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Гарадок на карце Беларусі ±
Гарадок (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Гарадок (Буда-Кашалёўскі раён)
Гарадок (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Гарадок (Буда-Кашалёўскі раён)

Гарадо́к[1] (трансліт.: Haradok, руск.: Городок) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Паблізу ёсць паклады гліны.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 5 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. Забудавана драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў канцы XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года побач знаходзіўся фальварак, у Чабатовіцкай воласці. У 1909 годзе 182 дзесяцін зямлі, у Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У абшарніка ва ўласнасці знаходзілася 929 дзесяцін зямлі.

У 1926 годзе размяшчалася паштовае аддзяленне. У 1931 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 6 гаспадарак, 12 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 1 двор, 8 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 7 двароў, 42 жыхара.
  • 1926 год — 17 двароў, 89 жыхароў.
  • 1959 год — 86 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 6 гаспадарак, 12 жыхароў.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 512.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0