Перайсці да зместу

Сноўка (прыток Даколькі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сноўка
Характарыстыка
Даўжыня 11 км
Вадацёк
Вусце Даколька
 • Вышыня 140,9 м
 • Каардынаты 52°52′30″ пн. ш. 28°27′32″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Даколька → Пціч → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Старадарожскі раён
physical
вусце
вусце
physical
вусце
вусце

Сноўка — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Даколька. Даўжыня 11 км[1]. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Глядавічы, вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Стражы. Рэчышча каналізаванае.

На думку К. Бугі, назву ракі Сноў у Навагрудскім павеце славяне прынеслі з сабою са славянскай прарадзімы і яна суадносіцца з назвамі рэк Сноў (прыток Дзясны) і Снова (прыток Тускара)[2].

Назва ракі Сноўка (басейн Нёмана) і падобныя тлумачацца ад і.-е. *(s)nāu- // nāu- «плысці, цячы»: *snū > sny > Snъve, Snъvь; сюды ж ст.-інд. snāuti «цячы, сачыцца, абмывацца»; гр. νεω (з *snevō) «плыву»; параўн. яшчэ snāpáyati «крапаць, плаваць», авест. snaδa- «ліць»[3].

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016.
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. III. Vilnius, 1961. P. 883-884.
  3. Етимологічний словник літописних географічних назв Південної Русі. Київ, 1985. С. 144.
  • Республика Беларусь. Минская область. Стародорожский район: карта. Старые Дороги: план / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.