Перайсці да зместу

Сноўка (прыток Ушы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сноўка
Характарыстыка
Даўжыня 20 км
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Малаеды
 • Каардынаты 53°08′40,80″ пн. ш. 26°28′18,20″ у. д.HGЯO
Вусце Уша
 • Месцазнаходжанне на ўсход ад вёскі Еськавічы
 • Вышыня 162[1] м
 • Каардынаты 53°13′57,10″ пн. ш. 26°32′20″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Уша → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Нясвіжскі раён
physical
Сноўка (прыток Ушы)
Сноўка (прыток Ушы)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сно́ўка[2] — рака ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уша (басейн ракі Нёман).

Даўжыня Сноўкі 20 кіламетраў. Пачынаецца каля вёскі Малаеды, упадае ва Ушу за 900 метраў на ўсход ад вёскі Еськавічы. Рэчышча каналізаванае. Каля вёсак Каменка, Высокая Ліпа і Тарэйкі створаны сажалкі.

На думку К. Бугі, назву гэтай ракі (Сноў) славяне прынеслі з сабою са славянскай прарадзімы з-за Прыпяці і яна суадносіцца з назвамі рэк Сноў (прыток Дзясны) і Снова (прыток Тускара)[3].

Назва ракі Сноўка тлумачыцца ад і.-е. *(s)nāu- // nāu- «плысці, цячы»: *snū > sny > Snъve, Snъvь; сюды ж ст.-інд. snāuti «цячы, сачыцца, абмывацца»; гр. νεω (з *snevō) «плыву»; параўн. яшчэ snāpáyati «крапаць, плаваць», авест. snaδa- «ліць»[4].

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 24, 30. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  2. БелЭн 2002.
  3. K. Būga. Rinktiniai raštai. III. Vilnius, 1961. P. 883-884.
  4. Етимологічний словник літописних географічних назв Південної Русі. Київ, 1985. С. 144.
  • Сноўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 71. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 24, 30. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)