Даўжыня цела 32-36 см, размах крылаў 52-58 см. Перад цела карычнева-ржавага колеру, люстэрка на крылах белае і блакітнае ў чорныя палоскі, белае надхвосце i чорны хвост. Каля асновы дзюбы чорны «вус». Часта падымае пёры на галаве. У розных падвiдаў ёсць розныя варыянты афарбоўкi апярэння. Часта капiруе галасы iншых птушак.
Корміцца жалудамі, насякомымі, дробнымі ляснымі птушкамі, мышападобнымі грызунамі, ягадамі, насеннем лясных і сельскагаспадарчых раслін.
Гняздо ладзіць у кроне, у развілцы каля ствала. Сустракаецца таксама ў лiянах (напр., у плюшчы, бружмелі), у кустах, рэдка ў будынках, дуплах, вялiкiх шпакоўнях або скальных пляцоўках. Гняздо няшчыльнае, знешняя частка збудавана з галін (часцей за ўсё бярозавых альбо іншых лісцевых дрэў); высцілка з сухой травы і каранёў, якія старанна пераплецены памiж сабой i з прымессю моху, валосся, лiсця, рэдка пер'я.
Яйкі Garrulus glandarius
Яйкі (5-7, часам 3-10) слаба падоўжаныя (звычайна з тупым вузейшым канцом). Светла-зялёныя, блакітнавата-зялёныя, алiўкавыя, алiўкава-попельныя, у выключных выпадках — бела-жоўтыя. Плямкі вельмі дробныя, iржава-карычневыя, раўнамерныя.
Зноскі
↑Сойка звычайная // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.70