Мальтоза
Выгляд
| Мальтоза | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Сістэматычнае найменне | 4-О-α-D-глюкапіраназіл-D-глюкоза |
| Традыцыйныя назвы | Мальтоза |
| Хім. формула | C12H22O11 |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Стан (ст. ум.) | Белы парашок або крышталь |
| Малярная маса | 342,32 г/моль |
| Шчыльнасць | 1.54 г/см³ |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Хімічныя ўласцівасці | |
| Растваральнасць у вадзе | 1.080 г/100 мл |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 200-716-5 |
| SMILES | |
| Рэг. нумар EC | 200-716-5 |
| RTECS | LZ6600000 |
Мальтоза (ад англ.: malt — солад) — саладовы цукар, 4-О-α-D-глюкапіраназіл-D-глюкоза, прыродны дыцукрыд, які складаецца з двух рэшткаў D-глюкозы. Змяшчаецца ў вялікай колькасці ў прарослым зерні (соладзе) ячменю, жыта і іншых збожжавых; выяўлены таксама ў таматах, у пылку і нектары шэрагу раслін.
Фізічныя ўласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Мальтоза лёгка растваральная ў вадзе, мае салодкі смак. Малекулярная маса мальтозы 342,32 а.а.м. Тэмпература плаўлення 108 °С (бязводная).
Хімічныя ўласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Мальтоза з’яўляецца аднаўляючым цукрам, бо мае незамешчаную паўацэтальную гідраксільную групу.
Мальтоза пры кіпячэнні з разведзенай кіслатой і пры дзеянні ферменту мальтаза гідралізуецца (утвараюцца дзве малекулы D-глюкозы C6H12O6):
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мальтоза // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 47. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 146. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
- Мальтоза (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі