Сонечнае зацьменне 30 красавіка 2022 года
| Сонечнае зацьменне 30 красавіка 2022 | |
|---|---|
| Класіфікацыя | |
| Тып | Частковае |
| Сарас | 119 |
| Гама | -1.1901 |
| Велічыня | 0.6396 |
| Максімум зацьмення | |
| Каардынаты | 62°06′ пд. ш. 71°30′ з. д.HGЯO |
| Шырыня ценю | км |
| Час (UTC) | |
| Найбольшая фаза | 20:42:36 |
| Спасылкі | |
| Каталог # (SE5000) | 9557 |
Сонечнае зацьменне 30 красавіка 2022 года — частковае сонечнае зацьменне 119 сараса[1].
Зацьменне мела велічыню 0,6396 і дасягнула свайго максімуму ў 20:42:36 UTC у пункце з каардынатамі 62°06′ пд. ш. 71°30′ з. д.[1]. Зацьменне было бачнае ў Паўднёвай Амерыцы (Чылі, Аргенціна, поўдзень Перу, паўднёва-заходняя палова Балівіі, Парагвай (акрамя яго ўсходу і паўночнага ўсходу), амаль увесь Уругвай (акрамя яго крайняй усходняй кропкі і яе наваколляў) і вельмі малая частка Бразіліі (раён горада Уругваяна паблізу межаў з Аргенцінай і Уругваем), а таксама ў паўднёвай і паўднёва-ўсходняй зонах акваторыі Ціхага акіяну, у крайняй паўднёва-заходняй зоне акваторыі Атлантычнага акіяну і на некаторых участках ціхаакіянскага ўзбярэжжа Антарктыды.
Зацьменне 30 красавіка 2022 года стала 1-ым сонечным зацьменнем у 2022 годзе і 47-ым у XXI стагоддзі. Папярэдняе сонечнае зацьменне адбылося 4 снежня 2021 года, наступнае — 25 кастрычніка 2022 года[1].
Звязаныя зацьменні
[правіць | правіць зыходнік]| Папярэдняе | Паслядоўнасць | Наступнае |
|---|---|---|
| 4 снежня 2021 года | Зацьменні | 16 мая 2022 года |
| 4 снежня 2021 года | Сонечныя зацьменні | 25 кастрычніка 2022 года |
| 6 студзеня 2019 года | Частковыя сонечныя зацьменні | 25 кастрычніка 2022 года |
| 19 красавіка 2004 года | Сонечныя зацьменні 119 сараса | 11 мая 2040 года |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Catalog of Solar Eclipses: 2001 to 2100 (англ.). НАСА. Праверана 30 красавіка 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сонечнае зацьменне 30 красавіка 2022 года- Каталог сонечных зацьменняў 2001 — 2100
- Каталог сонечных зацьменняў 119 сараса
- Малая глабальная карта, на якой паказана геаграфія бачнасці зацьмення
- Вялікая глабальная карта, на якой паказана геаграфія бачнасці зацьмення