Сонечнае зацьменне 20 сакавіка 2015 года
| Сонечнае зацьменне 20 сакавіка 2015 | |
|---|---|
Поўнае зацьменне ў Лонгйіры, правінцыя Шпіцберген. | |
| Класіфікацыя | |
| Тып | Поўнае |
| Сарас | 120 |
| Гама | 0.9454 |
| Велічыня | 1.0445 |
| Максімум зацьмення | |
| Працягласць | 167 с. (2 хв. 47 с.) |
| Каардынаты | 64°24′ пн. ш. 6°36′ з. д.HGЯO |
| Шырыня ценю | 463 км |
| Час (UTC) | |
| Найбольшая фаза | 9:46:47 |
| Спасылкі | |
| Каталог # (SE5000) | 9541 |
Сонечнае зацьменне 20 сакавіка 2015 года — поўнае сонечнае зацьменне 120 сараса[1]. Паласа поўнага зацьмення праходзіла праз паўночную частку Атлантычнага акіяна (Фарэрскія астравы, Нарвежскае мора). У Беларусі фаза зацьмення складала ад 0,63 у Брагіне да 0,73 у Браславе, у Мінску — 0,7. Такім чынам, гэта першае добра бачнае з тэрыторыі Беларусі зацьменне ў ХХІ стагоддзі.
Зацьменне мела велічыню 1,0445 і дасягнула свайго максімуму ў 09:46:47 UTC у пункце з каардынатамі 64° пн. ш. 7° з. д. Працягласць максімальнай фазы зацьмення склала 2 хв. 47 с., а месяцавы цень на зямной паверхні дасягнуў шырыні 463 км[1].
Зацьменне 20 сакавіка 2015 года стала 1-ым сонечным зацьменнем у 2015 годзе і 31-ым у XXI стагоддзі. Папярэдняе сонечнае зацьменне адбылося 23 кастрычніка 2014 года, наступнае — 13 верасня 2015 года[1].
Мадэляванне
[правіць | правіць зыходнік]
|
|
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Catalog of Solar Eclipses: 2001 to 2100 (англ.). НАСА. Праверана 27 кастрычніка 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сонечнае зацьменне 20 сакавіка 2015 года- Каталог сонечных зацьменняў 2001 — 2100
- Каталог сонечных зацьменняў 120 сараса
- Малая глабальная карта, на якой паказана геаграфія бачнасці зацьмення
- Вялікая глабальная карта, на якой паказана геаграфія бачнасці зацьмення
- Карта зацьмення

