Сонечнае зацьменне на Марсе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Два спадарожнікі Марса — Фобас і Дэймас, нашмат меншыя за Месяца, што значна зніжае частату сонечных зацьменняў на гэтай планеце. У абодвух спадарожнікаў Марса дыяметр недастатковы для поўнага пакрыцця дыску Сонца, таму на Марсе бываюць толькі кальцавыя сонечныя зацьменні[1][2].

Зацьменні, выкліканыя Фобасам[правіць | правіць зыходнік]

Зацьменне Сонца Фобасам, найвялікшым з дзвух спадарожнікаў Марса, у рэжыме рэальнага часу (Curiosity, 20 Жніўня 2013 г.)

Нягледзячы на малы памер Фобаса (прыкладна 20 на 25 км) і яго хуткі рух па арбіце, назіральнік з паверхні Марса не змог бы бачыць сонечнае зацьменне даўжэй, чым трыццаць секунд. Фобас робіць адзін абарот па арбіце Марса ўсяго толькі за 7 гадзін, 39 хвілін, тады як працягласць марсіянскага дня складае 24 гадзіны 37 хвілін, а гэта азначае, што Фобас здольны стварыць два сонечныя зацьменні за адзін марсіянскі дзень. Такія зацьменні з’яўляюцца кольцападобнымі, паколькі Фобас з’яўляецца недастаткова вялікім ці блізкім да Марса, каб стварыць поўнае сонечнае зацьменне.

Зацьменні, выкліканыя Дэймасам[правіць | правіць зыходнік]

Дэймас занадта малы (памерам прыкладна 15 на 10 км) і размешчаны занадта далёка ад Марса, каб выклікаць любое зацьменне. Самае большае, што мог бы ўбачыць назіральнік з Марса — гэта праходжанне аб’екта на фоне Сонца.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. See a solar eclipse from Mars (10 сакавіка 2004). Праверана 22 жніўня 2017.
  2. JPL News -- NASA Rovers Watching Solar Eclipses by Mars Moons. Праверана 22 жніўня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]