Сонечнае зацьменне 1 мая 1185 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сонечнае зацьменне 1 мая 1185 года.

Сонечнае зацьменне 1 мая 1185 года — поўнае сонечнае зацьменне, якое назіралася на тэрыторыях Цэнтральнай Амерыкі, Паўночнай Еўропы, сучаснай Расіі і сучаснага Казахстана.

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Зацьменне пачалося на заходнім узбярэжжы Цэнтральнай Амерыкі. Потым месяцовы цень рухаўся ў паўночна-ўсходнім напрамку, прайшоўшы па тэрыторыі сучаснага Нікарагуа і востраве Гаіці і перасек Атлантычны акіян. Максімальная працягласць зацьмення ў цэнтры паўночнай Атлантыкі ў пункце з каардынатамі 46° 00’ з. ш., 37° 12’ з. д. склала 5 мінут 9 секунд, што з’яўляецца вялікім значэннем. Месяцовы цень зноў трапіў на сушу ў Шатландыі, перасек Паўночнае мора і ўвайшоў на тэрыторыю Нарвегіі. Прайшоўшы па тэрыторыі сучаснай Швецыі, цень закрануў паўднёвую частку Фінляндыі і пакрыў паўночную частку Балтыйскага мора (цалкам Фінскі заліў) і далей уступіў на тэрыторыю далей на ўсход. Сваім паўночным краем цень закрануў сучасную тэрыторыю Санкт-Пецярбурга, пакрыў Ноўгарад і Растоў. Далей у паўднёва-ўсходнім напрамку ён прайшоў тэрыторыі сучасных Ніжняга Ноўгарада, Казані, Уфы і Магнітагорска. На тэрыторыі Казахстана, не дайшоўшы да цяперашняй Астаны каля 50 км, месяцовы цень пакінуў Зямлю.

Упамінанні ў крыніцах[правіць | правіць зыходнік]

Зацьменне ўпамінаецца ў «Слове пра паход Ігараў» і было расцэнена князям Ігарам як прадвесце бяды. Сам князь і ягоная дружына знаходзіліся значна больш на поўдзень ад паласы поўнага зацьмення і маглі назіраць яго толькі часткова[1]. Зацьменне ўпамянута ў Лаўрэнцьеўскім летапісе[2] і аналагічным чынам у многіх другіх летапісах, у тым ліку ў Наўгародскім першым летапісе як поўнае[3] (адбылося вечарам 1 мая 6693 (1185[4] паводле ультрамарцаўскага стылю) года). Магчымае паходжанне звестак — Ноўгарад, дзе зацьменне было поўным. Другое апісанне — у Іпацьеўскім летапісе, дзе зацьменне звязана з паходам князя Ігара Святаславіча, які назіраў яго каля ракі Северскі Данец, дзе яно было частковым і так і апісана: «солнце стояще яко месяць»[5].

Некаторыя даследчыкі ў апісанні гэтага зацьмення ў радзе летапісаў («и в солнци учинися яко месяць, из рог его яко угль жаров исхожаше»[2] — Лаўрэнцьеўскі летапіс) бачаць рэдкае ўпамінанне пратуберанцаў[1].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Святский Д. О. Астрономические явления в русских летописях с научно-критической точки зрения // Астрономия Древней Руси. — М.: «Русская панорама», 2007. — 664 с. — (Возвращенное наследие: памятники исторической мысли). — 1500 экз.
  2. а б Полное собрание русских летописей. — СПб., 1846. — Т. 1. — С. 167.
  3. Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов. — М.-Л.: Академия наук СССР, 1950. — С. 228.
  4. Бережков Н. Г. Хронология русского летописания. — М.: Академия наук СССР, 1963. — С. 246.
  5. Полное собрание русских летописей. — СПб., 1843. — Т. 2. — С. 130.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]