Сонечнае зацьменне 8 красавіка 2024 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сонечнае зацьменне 8 красавіка 2024

Сонечнае зацьменне ў Індыянапалісе, ЗША.
Карта
Класіфікацыя
Тып Поўнае
Сарас 139
Гама 0.3431
Велічыня 1.0566
Максімум зацьмення
Працягласць 268 с. (4 хв. 28 с.)
Каардынаты 25°18′ пн. ш. 104°06′ з. д.HGЯO
Шырыня ценю 198 км
Час (UTC)
Найбольшая фаза 18:18:29
Спасылкі
Каталог # (SE5000) 9561

Сонечнае зацьменне 8 красавіка 2024 года — поўнае сонечнае зацьменне 139 сараса[1], поўная фаза якога назіралася ў Паўночнай Амерыцы, а таксама над Ціхім і Атлантычным акіянамі.

Зацьменне мела велічыню 1,0566 і дасягнула свайго максімуму ў 18:18:29 UTC у пункце з каардынатамі 25°18′ пн. ш. 104°06′ з. д. Працягласць максімальнай фазы зацьмення склала 4 хв. 28 с., а месяцавы цень на зямной паверхні дасягнуў шырыні 198 км[1].

Зацьменне 8 красавіка 2024 года стала 1-ым сонечным зацьменнем у 2024 годзе і 51-ым у XXI стагоддзі. Папярэдняе сонечнае зацьменне адбылося 14 кастрычніка 2023 года, наступнае — 2 кастрычніка 2024 года[1].

Горад Карбандэйл (Ілінойс) стаў унікальным месцам, дзе можна было назіраць два поўных сонечных зацьменні з інтэрвалам у сем гадоў — у 2017 і ў 2024 гадах.

Геаграфія зацьмення[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя населеныя пункты, дзе можна было назіраць поўнае зацьменне:

Населены пункт Час UTC Η Працягласць
Мацатлан 18:09:30 69,1° 4 хв 17 с
Вікторыя-дэ-Дуранга 18:13:59 70,2° 3 хв 47 с
Тарэон 18:17:55 70,1° 4 хв 11 с
П’едрас-Неграс 18:29:34 68,6° 4 хв 25 с
Кервіл 18:34:12 67,5° 4 хв 25 с
Далас 18:42:32 64,6° 3 хв 50 с
Карбандэйл 19:01:14 56,7° 4 хв 08 с
Індыянапаліс 19:07:53 53,0° 3 хв 49 с
Кліўленд 19:15:33 48,6° 3 хв 49 с
Буфала 19:20:07 45,6° 3 хв 45 с
Кінгстан 19:23:44 42,9° 3 хв 3 с
Манрэаль 19:27:28 40,0° 1 хв 30 с
Шэрбрук 19:29:19 38,8° 3 хв 25 с
Мірамішы 19:35:55 33,3° 3 хв 8 с

Звязаныя зацьменні[правіць | правіць зыходнік]

 Папярэдняе   Паслядоўнасць   Наступнае 
25 сакавіка 2024 года Зацьменні 18 верасня 2024 года
14 кастрычніка 2023 года Сонечныя зацьменні 2 кастрычніка 2024 года
4 снежня 2021 года Поўныя сонечныя зацьменні 12 жніўня 2026 года
29 сакавіка 2006 года Сонечныя зацьменні 139 сараса 20 красавіка 2042 года

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Catalog of Solar Eclipses: 2001 to 2100 (англ.). НАСА. Праверана 2 лістапада 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]