Сонечныя буры ў маі 2024 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сонечныя буры ў маі 2024 года
Выява
Дата май 2024
Дата пачатку 10 мая 2024
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У маі 2024 года зафіксавана серыя магутных сонечных бур з інтэнсіўнымі і экстрэмальнымі сонечнымі ўспышкамі і кампанентамі геамагнітнай буры. З’ява выклікала палярныя ззянні на значна больш нізкіх шыротах, чым звычайна, як у паўночным, так і ў паўднёвым паўшар’ях[1].

Напярэдадні, 8 мая, у сонечна-актыўнай вобласці NOAA 3664 адбыліся ўспышкі класа X1.0 і M, зафіксавана некалькі каранальных выкідаў масы ў бок Зямлі[2]. На наступны дзень здарыліся ўспышкі класаў X2.25 і X1.12, а 10 мая — адна класа X3.98[3][4][5]. Адначасна ў NOAA 3664 пачаўся радыяцыйны шторм нізкага ўзроўню (S1)[6].

10 мая тры выкіды дасягнулі Зямлі, выклікаўшы моцныя і экстрэмальныя геамагнітныя штормы з яркімі і вельмі працяглымі палярнымі ззяннямі. Іх можна было ўбачыць на поўначы Індыі[7] і каля горада Урумчы на паўночным захадзе Кітая[8]. У Еўропе яны назіраліся з паўднёвых рэгіёнаў Харватыі[9] і Іспаніі[10]. У Паўночнай Амерыцы палярныя ззянні заўважаны на поўдзень да Фларыды[11][12][13] і Мексікі[14][15]. У паўднёвым паўшар’і палярнае ззянне было заўважана ў Новай Зеландыі[16], Аўстраліі[17], Чылі, Аргенціне[18], на поўначы Уругвая[19] і Намібіі[20].

Уздзеянне з’явы адбілася на функцыяванні спадарожнікаў Starlink[21][22], паведамлялася аб парушэннях работы GPS[23].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ralls. Auroras expected all weekend across the U.S. as massive solar storm hits Earth (англ.). Earth.com (10 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 May 2024. Праверана 11 May 2024.
  2. "Sunspot region 3664, major flares and CMEs!". SpaceWeatherLive. 8 May 2024. Архівавана з арыгінала 9 May 2024. Праверана 11 May 2024.
  3. Sunspot region AR13664. SpaceWeatherLive. Архівавана з першакрыніцы 11 May 2024. Праверана 11 May 2024.
  4. "CME impact imminent, Two more earth-directed CMEs". SpaceWeatherLive. 10 May 2024. Архівавана з арыгінала 10 May 2024. Праверана 11 May 2024.
  5. Yet Another X-class Flare!. Space Weather Prediction Center. National Oceanic and Atmospheric Administration (11 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 May 2024. Праверана 11 May 2024.
  6. Solar Photons archive, 10 May 2024. Space Weather Live (10 мая 2024). Праверана 11 May 2024.
  7. Sengupta. Aurora illuminates sky in Ladakh's Hanle as extreme solar storm hits Earth: 'Extraordinarily beautiful'. Hindustan Times (11 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 May 2024. Праверана 12 May 2024.
  8. huaxia: View of northern lights in Urumqi. XinhuaNet. Xinhua (11 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 May 2024. Праверана 12 May 2024.
  9. Adams. Aurora Borealis Forecast for Friday Night as Large Geomagnetic Storm Rages, Causing Northern Lights to Shine (англ.). PA Weather Action (10 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 May 2024. Праверана 11 May 2024.
  10. Ortiz. La tormenta geomagnética más fuerte de los últimos 20 años provoca una gran aurora boreal visible en toda España (ісп.). ABC Ciencia. Diario ABC, S.L. (11 мая 2024). Праверана 12 May 2024.
  11. Miller, Katrina; Jones, Judson (10 May 2024). "Solar Storm Intensifies, Filling Skies With Northern Lights". The New York Times. Архівавана з арыгінала 11 May 2024. Праверана 11 May 2024.
  12. Fritz. Live updates: The latest on the massive solar storm. CNN (10 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 May 2024. Праверана 11 May 2024.
  13. "'Unbelievable!': Northern Lights seen in South Florida from 'severe' solar storm". NBC 6 South Florida. 11 May 2024. Архівавана з арыгінала 11 May 2024. Праверана 11 May 2024.
  14. Torres Vargas, César Eduardo (11 May 2024). "Estas son las mejores fotos de las auroras boreales en el norte de México" [These are the best photos of the northern lights in northern Mexico](ісп.). Infobae. Архівавана з арыгінала 11 May 2024. Праверана 11 May 2024.
  15. Auroras boreales por primera vez en Yucatán – Tribuna Campeche(нявызн.) (11 мая 2024). Праверана 12 мая 2024.
  16. Incredible photos: Stunning aurora dazzles NZ skies(нявызн.). NZ Herald (11 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 May 2024. Праверана 11 May 2024.
  17. Shepherd, Tory; Paul, Kari (11 May 2024). "Spectacular southern lights seen across Australia after 'extreme' solar storm". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Архівавана з арыгінала 11 May 2024. Праверана 11 May 2024.
  18. "Aurora Austral impresiona en los cielos del sur de Chile" [Aurora Australis impresses in the skies of southern Chile](ісп.). MSN. 11 May 2024. Архівавана з арыгінала 11 May 2024. Праверана 11 May 2024.
  19. Cielo rojo: el extraño fenómeno de la aurora austral que se pudo ver en Uruguay(нявызн.). Telenoche. Архівавана з першакрыніцы 11 May 2024. Праверана 12 мая 2024.
  20. Southern African Skies Light Up with Aurora as Historic Solar Storm Collides with Earth | Space in Africa. africanews.space. Праверана 11 мая 2024.
  21. McDowell. Starlink Launch Statistics. Jonathan's Space Pages (11 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 May 2024. Праверана 11 May 2024.
  22. Shetti. Musk's Starlink satellites disrupted by major solar storm. Reuters (11 мая 2024). Праверана 11 May 2024.
  23. G5 Conditions Reached Yet Again!. Space Weather Prediction Center. Boulder, CO: National Atmospheric and Oceanic Administration (11 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 May 2024. Праверана 12 May 2024.