Соф’я Мікалаеўна Шах
Соф’я Мікалаеўна Шах | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 лістапада 1947 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Соф'я Мікалаеўна Шах (29 лістапада 1947, вёска Лясец, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларуская паэтэса.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў сям'і рабочых. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі ў гарадскім пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна.
Скончыла факультэт пачатковых класаў Мазырскага педагагічнага інстытута (1969). Працавала настаўніцай пачатковай школы ў вёсцы Гажын Нараўлянскага раёна, у вёсцы Цідаў, у пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна. У 1980 г. скончыла завочна дэфекталагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, працавала лагапедам у школе-інтэрнаце ў Светлагорску. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1990 г.
Літаратурнай працай займаецца з 1983 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар паэтычных кніг «І не пакіне спадзяванне» (1989), «Пад высокай лагодай нябёс» (1995), «Наш двор» (1997), «Вучым гаварыць і думаць» (1998), «Ад імгнення — да стагоддзя» (1998), «Адухаўленне» (2000), «Прысвячэнне» (2001), «Займальная граматыка для пачатковых класаў» (2002), «Займальная граматыка для сярэдніх класаў» (2002), «Прызначэнне» (2002), «На ўсё дабро ў адказ» (2003), «Увасабленне» (2003), «Спасціжэнне» (2004), «Кругаспеў» (2006), «Азарычы» (2007), «Перазоў=Перезов» (2009), «Малітваспеў» (2010), «Кнігалюбка» (2012).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Нарадзіліся 29 лістапада
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Беларусі
- Выпускнікі факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі МДПУ імя І. П. Шамякіна
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне
- Паэтэсы
- Паэты Беларусі