Соф’я Пятроўна Праабражэнская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Соф’я Пятроўна Праабражэнская
Поўнае імя руск.: Софья Петровна Преображенская
Дата нараджэння 27 верасня 1904(1904-09-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 1966(1966-07-21)[1] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная і камерная спявачка
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Выдатнік аховы здароўя СССР
preobrazhenskaya.com

Соф’я Пятроўна Праабражэ́нская (27 верасня 1904, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 21 ліпеня 1966 Ленінград, СССР) — савецкая оперная і камерная спявачка (мецца-сапрана). Народная артыстка СССР (1955). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1946, 1951).

Валодала моцным прыгожым голасам вялікага дыяпазону, яркім сцэнічным дараваннем.

У гады блакады Ленінграда неадлучна знаходзілася ў горадзе, адмовіўшыся ад эвакуацыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1928 годзе скончыла Ленінградскую кансерваторыю.

У 1928—1959 гадах працавала ў Ленінградскім тэатры оперы і балета імя Кірава.

У гады вайны адмовілася эвакуіравацца з блакаднага Ленінграда, дала каля 1500 канцэртаў у Філармоніі. У гэтыя гады яна неаднаразова станавілася донарам крыві, за што яе ганаравалі звання «Выдатнік аховы здароўя» ў 1943 годзе.[2]

У 1947—1951 і 19601961 выкладала ў Ленінградскай кансерваторыі (з 1949 года прафесар).

Вяла канцэртна-выканальніцкую дзейнасць. У рэпертуары рускія народныя песні і рамансы. Выконвала вакальны цыкл «Песні і танцы смерці» М. Мусаргскага. Сярод партый: Марфа («Хаваншчына[ru]» М. Мусаргскага), Іаанна, Графіня («Арлеанская дзева», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Любаша («Царская нявеста[ru]» М. Рымскага-Корсакава), Ефрасіння («Сям’я Тараса» Дз. Кабалеўскага), Актавіян («Кавалер руж[ru]» Р. Штрауса) і іншыя.

Аўтар артыкула «Трыццаць гадоў на сцэне» («МЖ», 1958, No 2).

Соф’я Пятроўна Праабражэнская памерла 21 ліпеня 1966 года ў Ленінградзе. Пахавана на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак. Яе надмагілле выканала скульптар М. Ц. Літоўчанка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]