Спадчына (права)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Спадчына, права)
Перайсці да: рух, знайсці

Спадчына — набыццё маёмасці, якая засталася пасля смерці іншай асобы (спадчынадаўца). Маёмасць, якую атрымлiваюць у спадчыну, называюць спадчыннай маёмасцю, спадчыннай масай, спадчынай. Спадчына памерлага пераходзіць да спадчыннікаў у парадку ўніверсальнага правапераемства, гэта значыць у нязменным выглядзе як адзінае цэлае і ў адзін і той жа момант.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мацярызна[правіць | правіць зыходнік]

Мацярызна — у вялікалітоўскім праве і пазней ва ўжытку ўсходнеславянскіх народаў — маёмасць, якая перайшла ў спадчыну па маці. У яго ўваходзіла і тая маёмасць, якую прынесла жанчына, выходзячы замуж. Мужчына не меў права ёю карыстацца без дазволу жанчыны[1].

Зноскі

  1. Енциклопедія українознавства для школярів і студентів. Донецьк: Сталкер, 2000. — 496 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).