Спаса-Праабражэнская царква (Ракаў)
Праваслаўны храм | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
| |
53°58′01,46″ пн. ш. 27°03′31,25″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Ракаў |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Архітэктурны стыль | барока, класіцызм |
Дата пабудовы | 1793 год |
Статус |
![]() |
Матэрыял | цэгла |
![]() |
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Ракаў (Валожынскі раён). Размешчана на цэнтральнай плошчы. Помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана з цэглы як касцёл кляштара дамініканцаў у 1793 г. на месцы старажытнай царквы (упамінаецца пад 1465 г.) на сродкі парафіян і ахвяраванні князя Сангушкі і членаў ракаўскага брацтва Святой Ганны (50 тыс. руб.).
У 1866 г. перабудаваны ў праваслаўную царкву. У другой палове XIX ст. перад царквой, па яе падоўжнай восі, пабудаваная двух'ярусная пірамідальная брама.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Аднанефны прамавугольны ў плане храм з паўкруглай апсідай, да якой з паўночнага боку прымыкае рызніца, з паўднёвага — Мікольская капліца з трохграннай алтарнай часткай. Галоўны заходні фасад плоскасны, крапаваны пілястрамі, расчлянёны лучковымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах, завершаны шырокім трохвугольным франтонам; быў фланкіраваны вежамі (захаваліся ніжнія ярусы). Сцены расчлянёныя лучковымі вокнамі і пілястрамі ў прасценках.
Пры перабудове ў праваслаўную царкву быў надбудаваны купал з цыбулепадобнай галоўкай на драўляным васьмігранным барабане. Храм перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і папружнымі аркамі. Над цэнтральным уваходам хоры, якія апіраюцца на трохпралётную аркаду.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 229-230.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Праабражэнская царква (Ракаў)
- Спаса-Праабражэнская царква (Ракаў) на сайце Radzima.org
- Спаса-Праабражэнская царква (Ракаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Ракаў) на сайце «Архіварта»