Станіслаў Адамавіч Мертэнс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Адамавіч Мертэнс
Stanisław Mertens.jpg
 
Партыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 3 мая 1892(1892-05-03)
Смерць: 21 верасня 1937(1937-09-21) (45 гадоў)
Пахаванне:

Станіслаў Адамавіч Мертэнс (польск.: Stanisław Mertens, парт. псеўд. Стэфан Скульскі; 3 мая 1892, г. Лодзь, Польшча — 1937) — польскі палітычны дзеяч. Член СДКПіЛ з 1909, член РКП(б) з 1928, член КПП з 1921.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вёў рэвалюцыйную дзейнасць у Варшаве, Лодзі, Калішы. У 19131914 зняволены ў турму. У 1918 старшыня павятовага камітэта РКП(б) і ЧК у Мсціславе. У 1919 у Чырвонай Арміі, у 1920 намеснік старшыні Смаленскага губвыканкома і член губкома РКП(б); потым у Часовым польрэўкоме ў Беластоку, старшыня Навагрудскага рэўкома. У 1921 нарком унутраных спраў і член калегіі ЧК БССР, член ЦБ КП(б)Б, член Прэзідыума ЦВК БССР. 3 канца 1921 на нелегальнай рабоце ў Польшчы. Адзін з арганізатараў КПЗБ і Мінскай школы КПЗБ. У 19231925 упаўнаважаны ЦК КПП пры ЦК КПЗБ. У кастрычніку 1925 зняволены польскімі ўладамі. Са студзеня 1928 года ў СССР.

Член ЦК КПП у 19231927 і з 1931. Член Палітбюро ЦК КПП у 1923—1925 і ў 1935. Член Бюро ЦК КПЗБ і яго прадстаўнік пры ЦК КП(б)Б у 1934—1935.

У 1937 годзе рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мертэнс // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.