Станіслаў Цясара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Цясара
польск.: Stanisław Tessaro
Stanisław Tessaro.jpg
Мянушка Мар’ян, Зосік
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1891(1891-06-24)
Месца нараджэння Бяла Падляска, Царства Польскае
Дата смерці 9 сакавіка 1933(1933-03-09) (41 год)
Месца смерці Пшэмысль, Польская Рэспубліка
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Flag of Poland.svg Польшча
Род войскаў пяхота
Гады службы 1914—1933
Званне Naramiennik Generał brygady land.png Брыгадны генерал
Камандаваў 1 пяхотны полк легіёнаў (1914—1917)
2 пяхотны полк легіёнаў (1919—1920)
2 пяхотная брыгада легіёнаў (1921)
2 пяхотная дывізія легіёнаў (1920—1921)
30 пяхотная дывізія (1926)
Корпус аховы памежжа (1929—1930)
Дзясяты акруговы корпус (1930—1933)
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Сярэбраны крыж ордэна «За вайсковую доблесць»
Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ступені
Крыж Незалежнасці
Чатырохразова ўзнагароджаны Крыжом Храбрых
POL Medal 10-lecia Odzyskania Niepodległości BAR.svg POL Medal Pamiątkowy Za Wojnę 1918-1921 BAR.svg
Залаты крыж Заслугі
Commons-logo.svg Станіслаў Цясара на Вікісховішчы

Стані́слаў Цяса́ра (польск.: Stanisław Tessaro; 24 чэрвеня 1891, Бяла Падляска, Царства Польскае — 9 сакавіка 1933, Пшэмысль, Польская Рэспубліка) — польскі ваенны дзеяч, брыгадны генерал Войска Польскага, камандзір шэрагу вайсковых адзінак, у тым ліку другі кіраўнік Корпуса аховы памежжа (1929—1930).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Станіслаў Цясара нарадзіўся 24 чэрвеня 1891 года ў павятовым горадзе Бяла Падляска. Навучаўся ў варшаўскім рэальным вучылішчы і школе імя Вітольда Урублеўскага, якую скончыў у 1909 г. Падчас вучобы удзельнічаў у студэнцкім руху за незалежнасць: уваходзіў у таемныя самаадукацыйныя суполкі, далучыўся да школьнага страйку 1905 г. Завяршыў вышэйшую адукацыю ў львоўскай паліэхніцы на факультэце машынабудавання[1].

У 1909 годзе Станіслаў Цясара адным з першых увайшоў у Саюз актыўнай барацьбы, а ў наступным годзе стаў сябрам Стралковага звяза. У гэтых арганізацыях ён прайшоў усе этапы камандавання, дасягнуўшы ў 1912 г. звання афіцэра, а пасля сканчэння вышэйшага навучальнага курсу звяза атрымаў нагрудны знак «Парасон». У наступным годзе стаў камендантам акругі стралковага звязу ў Дамброўскім вугальным басейне і адным з кіраўнікоў акругі Польскай сацыялістычнай партыі, дзе выконваў сваю працу пад пазыўным «Мар’ян». Увосень 1913 года падчас аднаго з выступаў акругі ў Сасноўцы завязалася калатніна з ужываннем агястрэльнай зброі, у выніку якой Цясара быў затрыманы паліцыяй, аднак яму ўдалося збегчы з пастарунка і пакінуць Дамброву. Некаторы час пасля гэтага афіцэр узначальваў Стралковы звяз у Вільні, а ў 1914 г. — у Кракаве[2].

Падчас Першай сусветнай вайны Станіслаў Цясара ваяваў у складзе польскіх легіёнаў, дзе адразу стаў камандзірам другой кадравай роты, якая падпарадкоўвалася трэцяму батальёну. Неўзабаве яму было даверана кіраванне ўсім батальёнам 1-га пяхотнага палка, на пасадзе галоўнакамандуючага якога Цясара працаваў да ліпеня 1917 г. Хутка ўзрастаў ранг званняў афіцэра: 29 верасня 1914 г. ён атрымаў тытул паручніка, а менш чым праз год — капітана, што, верагодна, было звязана з атрыманым ім раненнем у бітве пад Анэліным. Пасля прысяжнага крызісу ў ліпені 1917 г. Цясара быў затрыманы і пераведзены ў мястэчка Шчыпёрна пад Калішам, дзе выконваў функцыі кансператыўнага каменданта нямецкага лагера. Знаходзячыся ў няволі, прадстаўляўся добраахвотнікам і шараговым жаўнерам легіёнаў, насіў форму сяржанта, аднак быў выкрыты і вывезены ў Германскую імперыю. Вярнуўся на радзіму толькі ў кастрычніку 1918 года і па прыбыцці стаў выконваць абавязкі каменданта восьмай акругі Польскай вайсковай арганізацыі ў Замасці. Напрыканцы вайны па загадзе Эдварда Рыдз-Сміглага правёў мабілізацыю ваеннапалонных у Замосцкай акрузе. Разам з прызначэннем Цясару звання маёра, якое адбылося 4 лістапада таго ж года, ён быў прызначаны начальнікам акругі «Замасць». У гэты час маёр Цясара стаў адным з арганізатараў хэлмскага пяхотнага палка, пазней пераназванага з прызначэннем 35-га нумару.

У наступныя гады служыў на пасадах камандзіра 35-га рэзервовага палка, 2-га палка 2-й пяхотнай дывізіі легіёнаў (1919—1920), другой пяхотнай брыгадай легіёнаў (1921) і трыццатай пяхотнай дывізіі ў Кобрыне (1926)[3]. У 1920 г. атрымаў званне палкоўніка, што паспрыяла ягонаму назначэнню на пасаду часова выконваючага абавязкі камандзіра 2-й пяхотнай дывізіі ў 1920—21 гадах[4].

16 сакавіка 1927 г. польскі прэзідэнт Ігнацы Масціцкі па прапанове маршала Юзафа Пілсудскага прызначыў Станіслава Цясару брыгадным генералам са старшынствам ад 1 студзеня 1927 г. і 12-м нумарам у адпаведным корпусе[5].

12 траўня 1929 г. быў звольнены з пасады камандзіра дывізіі і прызначаны кіраўніком буйнога вайсковага фармавання — Корпуса аховы памежжа, дзе працаваў да кастрычніка наступнага года, пакуль не быў адпраўлены на службу ў акруговы корпус №10 у Пшэмыслі. Прыступіў да выканання новых абавязкаў у панядзелак 10 лістапада 1930 г.[6]

Захварэў на пнеўманію 4 сакавіка 1933 г., у сувязі з чым трапіў у вайсковы шпіталь, дзе памёр праз пяць дзён ад інфаркта міякарда[7]. 13 сакавіка цела брыгаднага генерала было перавезена са шпітальнай капліцы ў кафедральны касцёл Пшэмысля, пасля чаго па чыгунцы дастаўлена ў Варшаву для адпявання ў гарнізонным касцёле. Пахаваны на варшаўскіх ваенных могілках 14 сакавіка 1933 года[8].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Імя Станіслава Цясары было прысвоена аддзяленню Стралковага звяза ў Івана-Франкоўску у міжваенны час[9].
  • 18 кастрычніка 2018 г. пляцоўка Памежнай стражы ў Бяла Падлясцы атрымала назву ў гонар Станіслава Цясары — заслужанага камандуючага Корпусам аховы памежжа[10].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]