Польскія легіёны (1914—1918)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Польскія легіёны 1914—1918
Kielce pilsudski.jpg
Юзаф Пілсудскі і яго легіянеры ў Кельцах
Гады існавання 16 жніўня 191420 верасня 1918
Краіна Civil ensign of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-Венгрыя
Flag of Poland.svg Польшча
Падпарадкаванне Юзаф Пілсудскі
Тып пяхота
Складаецца з тры брыгады
Колькасць ад 15 да 16,5 тыс. чалавек
Удзел у Першая сусветная вайна
Знакі адрознення Сімвал Польскіх легіёнаў
Камандзіры
Вядомыя камандзіры генерал Караль Тжаска-Дурскі
генерал Станіслаў Пухальскі
палкоўнік Станіслаў Шапціцкі
палкоўнік Зыгмунт Зялінскі

Польскія легіёны 1914—1918 гадоў (польск.: Legiony Polskie 1914—1918) — польскія вайсковыя фарміраванні арміі Аўстра-Венгрыі, якія змагаліся ў Першай сусветнай вайне. Утвораны ў жніўні 1914 у Галіцыі па ініцыятыве Юзафа Пілсудскага, членаў ККПН і палякаў-прадстаўнікоў парламента Аўстра-Венгрыі. Набіраліся з членаў скаўцкіх арганізацый (Дружыны стралецкія і Саюз стралецкі).

Першапачаткова складаліся з двух легіёнаў: Усходняга і Заходняга. Пасля перамогі расійскай арміі ў Галіцыйскай бітве палякі Усходняга легіёна адмовіліся ваяваць супраць Расіі, з-за чаго легіён быў распушчаны 21 верасня 1914. 19 снежня на аснове Заходняга былі створаны тры брыгады: першай камандаваў Юзаф Пілсудскі, другой — Юзаф Галер, трэцяй — Зыгмунт Зялінскі (пазней Балеслаў Роя). Камандавалі легіёнамі генералы Караль Тжаска-Дурскі і Станіслаў Пухальскі, а таксама палкоўнікі Станіслаў Шапціцкі і Зыгмунт Зялінскі.

Легіёны ўдзельнічалі ў баях як у Галіцыі, так і ў Карпатах. Колькасць войскаў у легіёнах змянялася хутка, асабліва пасля таго, як Пілсудскі пакінуў пасаду камандзіра, і пасля пераназвання легіёнаў у Польскі дапаможны корпус. У чэрвені 1916 года ў легіёнах было каля 25 тысяч чалавек. 5 лістапада 1916 было ўтворана марыянетачнае Каралеўства Польскае, урад якога падпарадкоўваўся Германскай імперыі, і польскія легіёны сталі часткай рэйхсвера. Аднак большая частка палякаў адмовілася прыносіць клятву, што прывяло да масавых арыштаў легіянераў. Каля 3 тысяч легіянераў перавялі ў рэгулярную армію Аўстра-Венгрыі ці ў польска-германскі вермахт, каля 7,5 тысяч працягнулі службу ў аўстрыйскім дапаможным корпусе (польскім).

На аснове легіёнаў пасля вайны была створана рэгулярная армія — Войска Польскае.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ryszard Bratkowski, Zdzisław Bitner, «Żołnierze Legionów Polskich (1914—1917) na polskich znakach pocztowych od 1918 do 2000 roku», Warszawa-Płock 2007.
  • Wacława Milewska, Janusz Tadeusz Nowak, Maria Zientara, «Legiony Polskie 1914—1918», Kraków 1998.
  • Bohdan Urbankowski, Józef Piłsudski: marzyciel i strateg, Wydawnictwo ALFA, Warsaw, 1997, ISBN 83-7001-914-5, p. 155—165 (rozdział IV Legiony, podrozdział I 'Dzieje idei')
  • Grzegorz Wojciechowski, «Razem przez wieki III- zrozumieć przeszłość», Wydawnictwo Nowa Era Sp. z o.o., Warszawa, 2005, ISBN 83-89497-51-4, s. 28
  • August Krasicki «Dziennik z kampanii rosyjskiej 1914—1916», Inst. Wyd. PAX Warszawa 1988, ISBN 83-211-1000-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]