Старакастыльскае пласкагор’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старакастыльскае пласкагор’е
Краіны
РэгіёнКастылія

Старакасты́льскае пласкаго́р’е[1], Паўночная Месета, Паўночнакастыльскае пласкагор’е — паўночна-заходняя частка пласкагор’я Месета ў Іспаніі (у межах рэгіёна Кастылія) і Партугаліі.

Аддзелена ад Паўднёвай Месеты хрыбтом Цэнтральная Кардыльера. На поўначы мяжуе з Кантабрыйскімі гарамі, на ўсходзе — з Іберыйскімі гарамі. Вышыні дасягаюць 800—1200 м. Складзена з пясчанікаў, вапнякоў, мергеляў, кангламератаў. Расчляняецца далінамі глыбінёй 100—120 метраў рэк басейна ракі Дуэра. Маюцца радовішчы уранавых і вальфрамавых руд. Клімат сухі. Раслінны свет складаюць ксерафітныя зараснікі хмызнякоў, стэпы, дубровы, хваёвыя лясы.

На пласкагор’і гарады Вальядалід, Саламанка. Насельніцтва тэрыторыі займаецца вырошчваннем на арашаемых землях пшаніцы, кукурузы, цукровых буракоў, вінаградарствам і авечкагадоўляй.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]