Стараселле (Капыльскі раён)
Выгляд
Вёска
Стараселле
|
Старасе́лле[1] (трансліт.: Starasiellie, руск.: Староселье) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя маёнтак адносіўся да Грэскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Вясёлае жыццё», па стане на 1933 год працавалі ветраны млын і кузня[2]. Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Труханавіцкага сельсавета[3], да 27 снежня 1962 года — у склад Мусіцкага сельсавета Слуцкага раёна[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- Пачатак XX стагоддзя — 3 двары, 14 жыхароў
- 1926 год — 28 двароў, каля 160 жыхароў
- 1997 год — 28 двароў, 47 жыхароў
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Стараселле // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 613. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новікава Г. М. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 613. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
