Канюхі (Капыльскі раён)
Выгляд
Вёска
Канюхі
| ||||||||||||||||||||||
Канюхі́[1] (трансліт.: Kaniuchi, руск.: Конюхи) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі была ўласнасцю Вайніловічаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Грозаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. Пасля 1917 года працавала пачатковая школа. Па стане на 1971 год дзейнічалі васьмігадовая школа, сярэдняя школа-інтэрнат, клуб, бібліятэка, крама[2]. Да 27 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Мусіцкага сельсавета Слуцкага раёна[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1971 год — 127 двароў, 747 жыхароў
- 1997 год — 104 двары, 403 жыхары
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Алесь Адамовіч (1926—1994) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Канюхі // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 600. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новікава Г. М. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 600—601. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канюхі (Капыльскі раён)