Труханавічы (Капыльскі раён)
Выгляд
Вёска
Труханавічы
|
Тру́ханавічы[1] (трансліт.: Truchanavičy, руск.: Трухановичи) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Пукаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Камунар», па стане на 1933 год працавалі ветраны млын, воўначоска, маслазавод і кузня[2]. У 1924—1962 гадах — цэнтр Труханавіцкага сельсавета[3]. Да 27 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Грэскага сельсавета[4], да 16 студзеня 1969 года — у склад Грозаўскага сельсавета[5], да 28 мая 2013 года — у склад Камсамольскага сельсавета[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1886 год — 52 двары, 460 жыхароў
- 1909 год — 112 двароў, 712 жыхароў
- 1997 год — 115 двароў, 195 жыхароў
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Іосіфавіч Скрыган (1905—1981) — вучоны-хімік, доктар хімічных навук, прафесар.
- Ян Скрыган (1905—1992) — беларускі пісьменнік, паэт, навеліст, нарысіст, публіцыст і крытык.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Труханавічы // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 615. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новікава Г. М. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 615. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
