ІнтэрПэйБанк
ЗАТ «ІнтэрПэйБанк» | |
---|---|
Тып | ЗАТ |
Заснаванне | 2001 |
Скасавана | 9 кастрычніка 2017[3] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь 220068, г. Мінск, вул. Някрасава, 114 |
Ключавыя постаці | старшыня праўлення Уладзімір Драгун |
Галіна | Банкаўская сфера |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Абарот | ▲24 365 млн рублёў (2009 год; 8 691 тыс $) |
Аперацыйны прыбытак | ▼11 999 млн рублёў (2009 год; 4 280 тыс $) |
Чысты прыбытак | ▲8 944 млн рублёў (2009 год[1]; 3 191 тыс $[2]) |
Колькасць супрацоўнікаў | >100 |
Аўдытар | «КПМГ» |
Матчына кампанія | «Альянс Ипотека» |
Сайт | www.ipaybank.by |
Закрытае акцыянернае таварыства «ІнтэрПэйБанк» — былы камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Статутны фонд — 150 млрд. руб. (2013)[4]. Асноўнымі акцыянерамі з’яўляліся ААТ «Альянс Іпатэка» (Расійская Федэрацыя) — 79,1% акцый, ЗАТ «СтарБанк» (Расійская Федэрацыя) — 19,72% акцый, ЗТАА «СЭНТЭКIНВЕСТ» (Рэспубліка Беларусь) — 1,18% акцый.
Рэквізіты
[правіць | правіць зыходнік]Найменне банка:
- бел.: Закрытае акцыянернае таварыства «ІнтэрПэйБанк» (скарочана ЗАТ «ІнтэрПэйБанк»)
- руск.: Закрытое акционерное общество «ИнтерПэйБанк» (скарочана ЗАО «ИнтерПэйБанк»)
- англ.: Joint-stock company «InterPayBank» (скарочана JSC «InterPayBank»)
МФА 153001273, УНП 807000030, АКПА 37560001.
S.W.I.F.T.: IPBKBY2X
Ліцэнзія на правядзенне банкаўскай дзейнасці №19 выдадзеная 29 снежня 2008 года Нацыянальным банкам РБ.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляўся членам:
- Асацыяцыі беларускіх банкаў;
- паўнапраўным членам Банкаўскай асацыяцыі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (англ.: Banking Association for Central and Eastern Europe);
- Міжнароднай аплатнай сістэмы Visa International;
- Супольнасці сусветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацый;
- Адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа»;
- Сістэмы «Разлік» — аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АІС АРІП)[6].
Меў аддзяленні ў Бабруйску, Гродне і Мінску[7].
8 мая 2015 года Нацыянальны банк Беларусі адклікаў ліцэнзію на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк»[8].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Банк паўстаў у верасні 2001 года ў свабоднай эканамічнай зоне «Мінск» пад назвай «Паўночны Інвестыцыйны Банк»[9].
13 лютага 2007 года асноўным акцыянерам стаў Vicpart Holding SA (Швейцарыя)[6], у сувязі з чым адбылася змена назвы банка на ЗАТ «Крэдэксбанк»[10], а таксама быў праведзены рэбрэндынг і змена стратэгічнай праграмы развіцця.
22 студзеня 2013 года адбылася змена назвы банка на ЗАТ «ІнтэрПэйБанк»[11] у сувязі з адмовай асноўнага акцыянера Vicpart Holding SA ад працягу дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь[12].
Ліквідацыя
[правіць | правіць зыходнік]8 мая 2015 года была скасавана банкаўская ліцэнзія[13]. Пазачарговым агульным сходам акцыянераў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк» ад 27 мая 2015 прынята рашэнне аб яго ліквідацыі. Пастановай Праўлення НБ РБ ад 29 мая 2015 банку прадастаўлена згода на ліквідацыю[14].
Зноскі
- ↑ Справаздача 2009 год паводле МСФС (руск.). ЗАТ «Крэдэксбанк» (13 лютага 2011).(недаступная спасылка)
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год . Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (13 лютага 2011).
- ↑ https://www.nbrb.by/news/6829
- ↑ Визитная карточка (руск.)(недаступная спасылка). Наш банк. ІнтэрПэйБанк (30 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2021. Праверана 17 лістапада 2021.
- ↑ Реквизиты и лицензии (руск.)(недаступная спасылка). Наш банк. ІнтэрПэйБанк (30 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2021. Праверана 17 лістапада 2021.
- ↑ а б Визитная карточка (руск.). Наш банк. ЗАТ «Крэдэксбанк» (7 кастрычніка 2010).
- ↑ ЦБУ (руск.). Контактная информация. ЗАТ «Крэдэксбанк» (7 кастрычніка 2010).
- ↑ Аб адкліканні ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк»
- ↑ Информация о банке (руск.). Банки. InfoBank.by (7 кастрычніка 2010).
- ↑ Общая информация (руск.). Наш банк. ЗАТ «Інтэрпэйбанк» (28 студзеня 2013).
- ↑ «Онербанк» прададзены, «Крэдэксбанк» перайменаваны . Эканоміка. Наша Ніва (28 студзеня 2013).
- ↑ Об изменении наименования и структуры собственности банка (руск.). Новости. ЗАТ «Крэдэксбанк» (28 студзеня 2013).(недаступная спасылка)
- ↑ Информация о банке ИнтерПэйБанк ЗАО(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2017. Праверана 19 жніўня 2017.
- ↑ Сведения о банках
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка (руск.) (англ.)