Еўрабанк
Еўрабанк | |
---|---|
Тып | закрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 9 верасня 2009 (15 гадоў таму) |
Скасавана | 13 жніўня 2015 (9 гадоў таму) |
Краіна | |
Размяшчэнне |
![]() |
Галіна | сфера паслуг |
Паслугі | пазыка |
Матчына кампанія |
![]() |
Сайт | eurobank.by |
Закрытае акцыянернае таварыства «Еўрабанк» — былы камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, які існаваў у 2009—2015 гадах.
Банк спецыялізаваўся на прадастаўленні разлікова-касавага абслугоўвання прадпрымальнікам і юрыдычным асобам, абмене валют. Не ўваходзіў у склад банкаўскага холдынгу альбо банкаўскай групы.
Акцыянеры
[правіць | правіць зыходнік]- Акцыянернае таварыства «Euroset Holding S.A.» (Швейцарыя) — 99,9995 %
Рэквізіты
[правіць | правіць зыходнік]МФА 153001888, УНП 807000148, АКПА 377797455000.
S.W.I.F.T.: EUBK BY2X. Тэлекс: 252086 EURO BY.
Рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры № 807000148.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова створаны ў 2008 годзе як прыватнае ўнітарнае прадпрыемства ў складзе ААТ «Гандлёвы дом „Ждановічы“»[1]. 9 верасня 2009 года зарэгістраваны пастановай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь № 150[2] як закрытае акцыянернае таварыства «Еўрабанк».
24 мая 2013 года 99,9995 % акцый «Еўрабанка» былі перададзены[3] за 4 957 200 еўра АТ «Euroset Holding S.A.» (Швейцарыя), канчатковы бенефіцыяр — літоўскі прадпрымальнік Andrus Urbonas[4][5].
13 жніўня 2015 года Агульны сход акцыянераў ухваліў Рашэнне закрыць банк. 6 жніўня 2015 года была адклікана банкаўская ліцэнзія[6]. 20 ліпеня 2021 года праўленне Нацыянальнага банка Беларусі зацвердзіла Пастанову № 208 аб выключэнні «Еўрабанка» з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Евробанк ЗАО (руск.). Все банки Беларуси. InfoBank (3 чэрвеня 2013).
- ↑ Регистрация и лицензии (руск.). О нас. Еўрабанк (3 чэрвеня 2013).
- ↑ Пресс-релизы (руск.). О нас. Еўрабанк (3 чэрвеня 2013).
- ↑ Літовец набыў самы маленькі банк Беларусі // Наша Ніва. — 2013. — № 21 (810). — 5 чэрвеня. — С. 5.
- ↑ Літовец купіў банк у Беларусі . Эканоміка. Радыё «Свабода» (3 чэрвеня 2013).
- ↑ Евробанк ЗАО (лицензия приостановлена)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2017. Праверана 20 жніўня 2017.
- ↑ "«Еўрабанк» выключаны з Адзінага дзяржрэгістра юрасоб і ІП". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 21 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (руск.) (англ.)