Хоўм Крэдыт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хоўм Крэдыт
Сайт homecredit.by

Адкрытае акцыянернае таварыства «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя „Хоум Крэдыт“» — юрыдычная асоба, якая мае права ажыццяўляць асобныя банкаўскія аперацыі і віды дзейнасці, прадугледжаныя Банкаўскім кодэксам Беларусі. НКФА таксама з'яўляецца элементам банкаўскай сістэмы краіны, як і банк, толькі з іншымі ліцэнзійнымі паўнамоцтвамі на ажыццяўленне аперацый (вузейшымі, чым у банка). Склад банкаўскіх аперацый, якія можа ажыццяўляць НКФА, вызначае Нацбанк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Банк быў заснаваны ў 2002 годзе пад назвай ААТ «Лорабанк».

У снежні 2006 года «Лорабанк» набыла міжнародная група Home Credit, якая з'яўляецца чальцом вядучай міжнароднай фінансавай групы кампаній PPF, заснаванай у 1991 годзе. Група PPF працуе на рынку фінансавых паслуг (банкаўская розніца, страхаванне, спажывецкае крэдытаванне), рынку кіравання актывамі і нерухомасці.

У пачатку 2016 года уласнік ААТ «Хоум Крэдыт Банк» прыняў рашэнне аб яго пераўтварэнні ў нябанкаўскую фінансавую арганізацыю. Такое рашэнне звязана з "змяненнем мадэлі бізнесу і актыўным развіццём каналаў дыстанцыйнага абслугоўвання кліентаў" і прынята "ў мэтах аптымізацыі выдаткаў на вядзенне бізнесу"[1].

З чэрвеня 2018 года 100% акцый арганізацыі належаць ЗАТ «Альфа-Банк»[2].

Зноскі