Банк ВТБ (Беларусь)
| Банк ВТБ | |
|---|---|
| | |
| Тып | банк |
| Заснаванне | 7 кастрычніка 1996[1] |
| Ранейшыя назвы | Слаўнафтабанк |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Галіна | банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d] |
| Уласны капітал |
|
| Абавязацельствы | 1 799 985 000 Беларускі рубель[1] |
| Чысты прыбытак |
|
| Актывы |
|
| Матчына кампанія | Банк ВТБ[d][3] |
| Сайт | vtb.by (руск.) (англ.) |
Закрытае акцыянернае таварыства Банк ВТБ (Беларусь) — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Уваходзіць у дзясятку буйнейшых банкаў краіны. Статутны фонд — 117,6 млн руб., нарматыўны капітал 502,8 млн руб.[4] Асноўны пакет акцый належыць расійскаму Банк ВТБ (ПАТ).
Банк з’яўляецца членам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Асацыяцыі беларускіх банкаў, ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» і Беларускага саюза прадпрымальнікаў, а таксама ўпаўнаважаным агентам па размяшчэнні аблігацый Дзяржаўнага выйгрышнага валютнага займу Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.
Санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]Банк знаходзіцца пад санкцыямі ЗША (спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб) (з лютага 2022 года)[5], Канады (з красавіка 2023 года)[6], Новай Зеландыі (са жніўня 2023 года)[5].
23 кастрычніка 2025 года быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза[7].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 https://www.vtb.by/sites/default/files/financial_statements_ifrs_2021.pdf
- ↑ https://www.vtb.by/o-banke/rekvizity
- ↑ https://www.vtb.by/o-banke/o-nas
- ↑ О нас (руск.)(недаступная спасылка). www.vtb.by. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2023. Праверана 21 жніўня 2023.
- 1 2 ЗАТ Банк ВТБ (Білорусь)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2024. Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Канада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков
- ↑ ЕС принял новый пакет санкций: в списке есть белорусские банки и компании. Смотрим, какие