Беларускі Банк Малога Бізнесу
Беларускі Банк Малога Бізнесу | |
---|---|
Заснаванне | 2008 |
Сайт | by.bbsb.by |
Закрытае акцыянернае таварыства «Беларускі Банк Малога Бізнесу» — былы камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Спецыялізацыя — мікракрэдытаванне малога бізнесу.
Былыя акцыянеры[правіць | правіць зыходнік]
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (21,67 % акцый), Міжнародная фінансавая карпарацыя (21,67 %), Нідэрландская кампанія фінансавага развіцця[en] (Нідэрланды, 21,67 %), KfW (Германія, 12,98 %), Swedfund (Швецыя, 11,64 %), ЗАТ «Банк ББМБ» (Беларусь, 4,48 %), ShoreCap International (ЗША, 4,07 %), ShoreBank International (ЗША, 1,82 %)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Дамова пра стварэнне ЗАТ «Беларускі банк малога бізнесу» падпісаная 12 снежня 2007 у Мінску з удзелам усіх арганізацый-заснавальніц. Зарэгістраваны пастановаю Нацыянальнага банка Беларусі № 119 ад 28 жніўня 2008 года[2].
Банк аказваў банкаўскія паслугі індывідуальным прадпрымальнікам, дробным і сярэднім прадпрыемствам і іх уладальнікам[3]. Меў аддзяленні ў Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гродна, Лідзе, Магілёве і Мінску[4].
Ліквідацыя[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2013 года буйны ўсходнееўрапейскі фінансавы холдынг Getin Holding набыў 287 689 акцый банка (95,5 % статутнага фонду). Сума пагаднення склала 4 867,7 тыс. еўра[5].
З 1 верасня 2014 года ЗАТ «Банк ББМБ» быў аб'яднаны з ЗАТ «Ідэя Банк», які таксама належыць Getin Holding[6].
Зноскі
- ↑ Акцыянеры Банка. Беларускі Банк Малога Бізнесу. Праверана 15 ліпеня 2013.
- ↑ Гісторыя Банка. Беларускі Банк Малога Бізнесу. Праверана 15 ліпеня 2013.
- ↑ Місія Банка. Беларускі Банк Малога Бізнесу. Праверана 15 ліпеня 2013.
- ↑ Структурныя падраздзяленні Банка. Беларускі Банк Малога Бізнесу. Праверана 15 ліпеня 2013.
- ↑ Владелец Идея Банка купил Банк ББМБ
- ↑ Информация о банке Банк ББМБ ЗАО
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- http://by.bbsb.by/ — Афіцыйная старонка