Анатоль Іванавіч Ерашоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Іванавіч Ерашоў
Дата нараджэння 30 красавіка 1936(1936-04-30) (85 гадоў)
Месца нараджэння Гарадок, Віцебская вобласць, БССР, СССР
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Belarus.svg Беларусь
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера ветэрынарыя, вірусалогія, мікрабіялогія, радыебіялогія
Месца працы Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАН Беларусі, Малдаўскі навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны

Анатоль Іванавіч Ерашо́ў[1] (нар. 30 красавіка 1936, Гарадок) — вучоны ў галіне ветэрынарнай вірусалогіі, мікрабіялогіі і радыяцыйнай біялогіі, доктар біялагічных навук (1992), прафесар (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Гарадок (адміністрацыйны цэнтр Гарадоцкага раёна Віцебская вобласці Беларусі). У 1959 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. 3 1972 год працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага. У 1973 годзе скончыў аспірантуру пры Ленінградскім навукова-даследчым інстытуце радыяцыйнай гігіены Міністэрства аховы здароўя РСФСР і абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1986 года працаваў у Малдаўскім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, з 1991 года ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце.

З 2006 года А. І. Ерашоў у Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе з 20017 года прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па метадах і сродках дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных хвароб сельскагаспадарчай жывёлы, уздзеянню радыяцыі, магнітных і электрамагнітных палёў і хімічных фактараў на біялагічныя аб’екты. Мае 5 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы[2].

Аўтар больш за 200 публікацый, у тым ліку артыкулаў у Беларускай энцыклапедыі[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Диагностика и профилактика инфекционных заболеваний молодняка крупного рогатого скота. — Кишинёв, 1991. (у сааўтарстве),
  • Экологическая безопасность на объектах агропромышленного комплекса. — Мн., 1996. (разам з А. І. Антоненкавым і Л. В. Місунам),
  • Метаболизм естественных радионуклидов в организме животных. — Мн., 2002. (манаграфія),
  • Основы управления интеллектуальной собственностью: учебно-методическое пособие / А. И. Ерошов, И. К. Силко. ― Минск, 2009.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ерашоў Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 342. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 712. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]