Партызанская брыгада «Першамайская»
Партызанская брыгада «Першамайская» | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Стаўбцоўскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 627 партызан (10.7.1944) |
Дыслакацыя | Карэліцкі, Навагрудскі, Мірскі, Гарадзішчанскі, Навамышскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Н. Г. Кавалёў |
Партызанская брыгада «Першамайская» — партызанская брыгада, створаная ў маі 1943. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Карэліцкага, Навагрудскага, Мірскага, Гарадзішчанскага, Навамышскага раёнаў. 10 ліпеня 1944 года брыгада (627 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Брыгада была створана на базе атрадаў «Грозны», І. В. Маркава[1], «Стралкова»[2], «Золатава»[3], «Кастрычнік»[4]. У снежні 1943 года з брыгады былі вылучаны атрады імя Будзённага[5], імя Катоўскага, «Грозны» і на іх базе створана партызанская брыгада «25 гадоў БССР», у сакавіку 1944 года на базе атрада імя Суворава была створана партызанская брыгада імя А. В. Суворава. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- атрад імя 1 мая;
- атрад «Кастрычнік»;
- атрад імя Жданава;
- атрад імя Якуба Коласа.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]Камісары
[правіць | правіць зыходнік]- А. І. Дзееў;
- М. І. Ільініч.
Начальнікі штаба
[правіць | правіць зыходнік]- Б. А. Мічурын;
- П. М. Пярсідскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны ў верасні — кастрычніку 1943 года зрабілі 57 дыверсій, у выніку якіх падарвалі некалькі эшалонаў, знішчылі масты на чыгуначным участку Дварэц — Выгада і каля станцыі Дамашэвічы, 2 масты на рацэ Уша і каля вёскі Вялікія Жухавічы; на чыгуначным участку Баранавічы — Наваельня падарвалі больш за 900 рэек, у чэрвені 1944 года паміж станцыямі Нёман і Яцукі — больш за 570 рэек. Правялі шмат баёў па знішчэнню нямецкіх гарнізонаў, супраць карных экспедыцый. У ліпені 1943 года (з кавалерыйскім атрадам Дз. А. Дзенісенкі) вялі абарончыя баі на правым беразе Нёмана, і (з брыгадай імя Жукава) каля возера Кромань. У кастрычніку 1943 года разбілі нямецкі абоз каля вёскі Юравічы, знішчылі 34 аўтамашыны. У чэрвені 1944 года разам з брыгадай імя Суворава знішчылі нямецкі апорны пункт у вёсцы Купіск.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1979 годзе ў вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.