Партызанская брыгада «Камсамолец»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада «Камсамолец»
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Стаўбцоўскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 588 партызан (10.7.1944)
Дыслакацыя Мірскі, Стаўбцоўскі, Карэліцкі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры
  • І. К. Кузняцоў;
  • Р. М. Панявін

Партызанская брыгада «Камсамолец»партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года, на базе атрадаў, вылучаных партызанскай брыгадай імя Г. К. Жукава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Мірскага, Стаўбцоўскага, Карэліцкага раёнаў. 10 ліпеня 1944 года брыгада (588 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • 1-ы камсамольскі атрад;
  • 2-і камсамольскі атрад;
  • атрад імя Калініна;
  • атрад «Сокал».

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

  • І. К. Кузняцоў;
  • Р. М. Панявін.

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

  • А. І. Дзееў.

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • М. Ц. Маскалёў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1944 года партызаны брыгады на чыгуначных участках БаранавічыЛіда і Ліда — Маладзечна падарвалі 5 эшалонаў з ваеннымі грузамі, каля вёскі Агароднікі знішчылі мост. Толькі ў красавіку 1944 года зрабілі 11 дыверсій. У Мірскім раёне пашкодзілі 12,5 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У сакавіку правялі некалькі баёў, разбілі гарнізон у вёсцы Загор’е Мірскага раёна і захапілі 40 вінтовак, разам з партызанскай брыгадай імя Жукава разбілі нямецкі гарнізон у гарадскім пасёлку Мір.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1979 годзе ў вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]