Уладзімір Зянонавіч Царук
Уладзімір Зянонавіч Царук | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 снежня 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1957 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Уладзімір Зянонавіч Царук (20 снежня 1899, вёска Вялікая Вобрына, Карэліцкі раён — 27 студзеня 1957, Баранавічы) — удзельнік Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, арганізатар і актыўны ўдзельнік партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі, партыйны работнік, Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расіі. У 1920 годзе далучыўся да падпольнай барацьбы на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У 1924 годзе яго прызначылі сакратаром Мірскага падпольнага райкама Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. У 1927 Царук быў арыштаваны польскімі ўладамі і знаходзіўся ў зняволенні да 1939 года.
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны накіраваны ў Паўночна-Заходнюю аператыўную групу ЦК КП(б)Б, дзе яму даручылі пытанні забеспячэння партызан зброяй. У 1943 годзе накіраваны ў варожы тыл на тэрыторыю Баранавіцкай вобласці ў якасці памочніка ўпаўнаважанага ЦК КП(б)Б і БШПР. Член Баранавіцкага падпольнага абкама партыі. Першы сакратар Стаўбцоўскага падпольнага раённага камітэта партыі. З кастрычніка 1943 па красавік 1944 камандаваў Стаўбцоўскім партызанскім злучэннем. Меў мянушку «Дзядзя Валодзя».
Улетку 1943 падчас нямецкай аперацыі «Герман» (блакада Налібоцкай пушчы 50-тысячным карацельным корпусам) рака Нёман стала рубяжом, дзе партызаны «дзядзі Валодзі» вялі зацятыя баі, і не далі нацыстам перабрацца праз раку.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года за ўмелае камандаванне партызанскім аб’яднаннем, выдатнае выкананне баявых заданняў камандавання нададзена званне Героя Савецкага Саюза з узнагароджаннем ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка» (№ 4063).
Пасля вайны знаходзіўся на партыйнай працы, быў першым сакратаром Стаўбцоўскага райкама КП(б)Б, намеснікам старшыні Баранавіцкага аблвыканкама, старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама, быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га і 3-га скліканняў і ВС БССР 1-га і 4-га скліканняў.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Уладзімір Зянонавіч Царук на сайце «Героі краіны»
- Царюк Владимир (руск.) // Праект «Партизаны Беларуси»
- Нарадзіліся 20 снежня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 27 студзеня
- Памерлі ў 1957 годзе
- Памерлі ў Баранавічах
- Пахаваныя ў Баранавічах
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Ганаровыя грамадзяне Баранавічаў
- Старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне