Страматапараідэі
Страматапараідэі | ||||||
![]() | ||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||
Stromatoporoidea | ||||||
|
Страматапараідэ́і[1] (Stromatoporoidea) — група выкапнёвых каланіяльных марскіх беспазваночных. Сістэматычнае становішча дакладна не вызначана. Умоўна адносяць да губак (Porifera); раней іх прылічалі да кішачнаполасцевых (Coelenterata)[2][3]. Налічваецца некалькі сямействаў і каля 70 (больш за 70[2]) родаў[1].

Вядомыя з ардовіка. Зніклі ў карбоне, зноў з’явіліся ў трыясе[2]. У мелавым перыядзе набылі новы росквіт і канчаткова вымерлі ў яго канцы[2]. Жылі ў цёплай мелкаводнай зоне мораў. Памеры складалі ад некалькіх міліметраў да двух і больш метраў у папярочніку. Мелі вапнавы шкілет рознай формы, які складаўся з гарызантальных пласцінак, злучаных вертыкальнымі слупкамі. На паверхні — сістэма каналаў (астрарыз), якая складалася з аднаго вертыкальнага і адыходзячых ад яго на розных узроўнях гарызантальных галінастых каналаў. У сілуры і дэвоне з’яўляліся асноўнымі ўтваральнікамі каралавых рыфаў. Маюць значэнне для стратыграфіі сілурыйскіх і дэвонскіх адкладаў.
На тэрыторыі Беларусі рэшткі выяўлены ў адкладах сілуру і дэвону[1].
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн, 2002
- ↑ а б в г Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.
- ↑ ВСЭ
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Страматапараідэ́і // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 198. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Строматопороидеи (Stromatoporoidea) // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Строматопороидеи (Stromatopora) // Геологический словарь: в 2-х томах. / Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др. — М.: Недра, 1978. (руск.)
- Строматопороидеи верхнего ордовика и силура Приполярного Урала : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата геолого-минералогических наук: 25.00.02 / Антропова Евгения Викторовна; [Институт геологии Коми научного центра Уральского отделения Российской академии наук] — Сыктывкар, 2007. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Страматапараідэі
- Антропова Е. В. Актуальные проблемы изучения строматопороидей // Вестник института геологии Коми научного центра Уральского отделения РАН, 2004, № 11. (руск.)(Праверана 22 мая 2023)
- Хромых В. Г. Древнейшие роды строматопороидей // Геология и геофизика, 1999, т. 40, № 2, с. 221—223. (руск.)(Праверана 22 мая 2023)
- Антропова Е. В. Строматопороидеи как основные строители органогенных структур в силуре на Западном склоне Приполярного Урала (руск.)(Праверана 22 мая 2023) // Электронная бібліятэка « Научное наследие Урала» Уральскага аддзялення РАН
- Stromatoporoidea // Palaeos (англ.)(Праверана 22 мая 2023)
- Camilla Souto Stromatoporoids // University of California Museum of Paleontology (UCMP) (англ.)(Праверана 22 мая 2023)
- Digital Encyclopedia of Ancient Life // Paleontological Research Institution (англ.)(Праверана 22 мая 2023)