Перайсці да зместу

Стратыфікацыя насення

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стратыфіка́цыя насе́ння[1] — прыём перадпасяўной падрыхтоўкі насення з мэтай паскарэння яго прарастання. Выкарыстоўваецца галоўным чынам для насення драўняных і хмызняковых парод (пладовых, лясных, дэкаратыўных), некаторых лекавых раслін.

Насенне пераслойваюць вільготным пяском, пілавіннем, імхом, торфам і вытрымліваюць пры тэмпературы 1—5[2] (3—5[1]) °C на вольным паветры. Пры гэтым ствараюцца найбольш спрыяльныя ўмовы для праходжання імі перыяду спакою або пасляўборачнага даспявання насення. Працягласць стратыфікацыі неаднолькавая для розных культур: напрыклад у абрыкоса 80—100 сутак, персіка 100—120, культурных сартоў яблыні і грушы 120—130 сутак.

Павышэння ўсходжасці цвёрдага насення, напрыклад шматгадовых бабовых траў (канюшына, лубін, люцэрна і інш.), дасягаюць скарыфікацыяй — пашкоджаннем абалонак насення механічным або хімічным спосабам з дапамогай спецыяльных машын (скарыфікатараў)[2].

Зноскі

  1. а б БелЭн 2002.
  2. а б Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Стратыфікацыя насення // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 201. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Стратификация семян // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Юрин В. М. Физиология растений: учебное пособие / В. М. Юрин. — Мн.: БГУ, 2010. С. 12—15. — 455 с. — 100 экз. — ISBN 978-985-518-292-5. (руск.)
  • Стратификация семян // Сельско-хозяйственный энциклопедический словарь. / Главный редактор: В. К. Месяц. — М.: Советская энциклопедия, 1989. (руск.)
  • Стратификация семян // Биология. Современная иллюстрированная энциклопедия. / Гл. ред. А. П. Горкин. — М.: Росмэн, 2006. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]